Паніровачныя сухары

Паніровачныя сухары
Выява
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паніровачныя сухары (фр.: paner — пасыпаць хлебнай крошкай) — крошка з сухога белага хлеба, выкарыстоўваецца для гатавання смажаных страў з мяса, рыбы і гародніны (напрыклад, квяцістай капусты). Таксама абсмажанымі ў сметанковым алеі паніровачнымі сухарамі, да прыкладу, пасыпаецца цеста пад начынкай пры гатаванні штрудэлю. Паніровачныя сухары можна прыгатаваць самастойна, выкарыстоўваючы падсушаны і здробнены хлеб. У продажы таксама маюцца гатовыя паніровачныя сухары.

Выкарыстоўваць паніровачныя сухары неабходна асцярожна і толькі ў тых стравах, дзе гэта прама прадпісана рэцэптам стравы, як, напрыклад, квяцістай капусты ці некаторых відаў рамштэксаў, з-за таго што сухары па сваіх характарыстыках не адказваюць патрабаванням да паніравання: не забяспечваюць поўнае і герметычнае пакрыццё прадукту і схільныя да падгарання.

Гл. таксама

  • Панко — японскія паніровачныя сухары
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya