Папружная арка

Папружная арка цыліндрычнага скляпення

Папружная арка — апорная канструкцыя перакрыцця, якая ўспрымае нагрузку скляпення або купала і перадае яе на слупы, сцены, пілястры, лапаткі, контрфорсы; від канструкцыйнай аркі. Бываюць паўцыркульныя і спічастыя (у гатычных збудаваннях). Папружныя аркі расчляняюць скляпенне на шэраг квадратных або прамавугольных у плане ўчасткаў. З’яўляюцца адным з элементаў рытму і маштабу ў інтэр’еры. У некаторых пабудовах дэкарыраваны лепкай, кесонамі, арнаментальна-дэкаратыўнай размалёўкай.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya