Папярэдняе расследаванне (часопіс)
«Папярэдняе расследаванне» — навукова-практычны часопіс, афіцыйнае выданне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, у якім публікуюцца навуковыя артыкулы аб праблемах праваахоўнай дзейнасці, супрацьдзеяння злачыннасці [2]. ГісторыяНавукова-практычны часопіс «Папярэдняе расследаванне» заснаваны Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь у 2017 г. Першы нумар выдання выйшаў у свет у чэрвені 2017 г. [3]. У 2018 годзе часопіс уключаны ў пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў ВАК Рэспублікі Беларусь і ў Расійскі індэкс навуковага цытавання, атрымаў дзве узнагароды: дыплом лаўрэата конкурсу рэспубліканскіх СМІ «Залатая Ліцера»[4], Прыз конкурсу імя Уладзіміра Данілавіча Спасовіча[5]. У 2019 г. часопіс перамог у конкурсе рэспубліканскіх СМІ «Залатая Ліцера»[6]. Аб часопісеЧасопіс «Папярэдняе расследаванне» выходзіць адзін раз у паўгоддзе. Працоўныя мовы: беларуская, руская, англійская. У ім надрукаваны артыкулы армянскіх, беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх аўтараў па такіх асноўных навуковых напрамках, як: крыміналістыка, крымінальны працэс, крымінальнае права, гісторыя праваахоўных органаў. Таксама ў выданні публікуюцца звесткі аб найбольш значных падзеях Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь: выніках міжнароднага супрацоўніцтва, канферэнцый і семінараў, калегій, аб удзеле супрацоўнікаў Следчага камітэта ў грамадскім жыцці Беларусі, спартыўных і культурна-масавых мерапрыемствах і інш. [7] Рэдакцыя і рэдакцыйная радаРэдакцыя навукова-практычнага часопіса «Папярэдняе расследаванне» размешчана па адрасе: г. Мінск, вул. Фрунзэ, 19. Галоўны рэдактар: Суздалева Галіна Валер’еўна, навуковы рэдактар — кандыдат юрыдычных навук Камянецкі Юрый Францавіч. У склад рэдакцыйнай рады часопіса ўваходзяць навукоўцы-правазнаўцы, доктары і кандыдаты навук з Арменіі, Беларусі, Расіі і Украіны. Старшыня рэдакцыйнай рады — доктар юрыдычных навук, прафесар Грунтоў Ігар Алегавіч [8]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia