Паравы кацёл![]() ![]() Паравы́ кацёл — прыстасаванне для атрымання пары за кошт энергіі спальвання арганічнага паліва, якая выкарыстоўваецца паза гэтым прыстасаваннем і мае ціск большы за атмасферны. Паравымі катламі таксама называюць электрычныя катлы, праз якія атрымоўваюць пару. Паравыя катлы бываюць двух тыпаў: вадатрубныя і газатрубныя (жаратрубныя). У першых вада цячэ ўнутры трубак, якія абмываюцца дымавымі газамі; у другіх — дымавыя газы, а вада і пара абмываюць трубы. Першапачаткова ў шырокім ужытку былі газатрубныя катлы, якія мелі меншыя памеры і больш высокі ККДз, але з-за канструктыўных асаблівасцяў у іх абмяжоўваўся ціск пары і парапрадукцыйнасць. Таму пачалі распаўсюджвацца вадатрубныя катлы, якія з цягам часу дасягнулі высокай ступені дасканаласці і сталі больш шырока ўжывацца ў параўнанні з газатрубнымі, якія зараз знаходзяць абмежаванае выкарыстанне. Кацёл-утылізатарАдным з відаў паравых катлоў з’яўляецца кацёл-утылізатар[1], які не мае камеры згарання (топкі) і выкарыстоўвае цеплавую энергію газаў асноўнага тэхналагічнага працэсу (дымавыя газы рухавікоў унутранага згарання, энергетычнага, сушыльнага абсталявання і г.д.). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia