Паралеўкобрыум даўгалісты
Паралеўкобрыум даўгалісты (Paraleucobryum longifolium) — від лістасцябловых імхоў сямейства дыкранавых. АпісаннеДзернавінкі даволі буйныя, 2-4 см вышынёй, рыхлыя або густыя, мяккія, белавата-зялёныя, бліскучыя, малалямцавыя. Сцябло прамастойнае або ўзыходнае, простае ці галінастае. Лісце серпападобна звілістае, павернутае ў адзін бок, з ланцэтнай асновы паступова доўгажалабата-шылападобнае, па краі двухрадкова дробназубчастае. Жылка простая, шырокая, займае ўсю шылападобную частку ліста. Клеткі ліста падоўжаныя, у вуглах асновы 6-вугольныя, утвараюць вушкападобную групу. Каробачка на ножцы, прадаўгавата-цыліндрычная, ад жоўта-зялёнай да жаўтавата-бурай. Перыстом просты. Вечка з шылападобным кончыкам. Двухдомная расліна. Звычайна не спараносіць. ПашырэннеВід з цыркумпалярным арэалам у Галарктыцы, які прасціраецца ад субарктыкі да лесастэпу; на поўдзень ад яго трапляецца ў гарах. Рэліктавы прадстаўнік барэальна-мантаннага фларыстычнага комплексу ў флоры Беларусі. Расце на буйных сілікатных валунах і старых гнілых пнях у зацененых месцах. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia