Паралімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь
Паралімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь — грамадская арганізацыя, прызнаная Міжнародным паралімпійскім камітэтам, якая ўзначальвае паралімпійскі рух Беларусі і кіруецца ў сваёй дзейнасці заканадаўствам, Статутам Міжнароднага паралімпійскага камітэта і сваім статутам[1]. Створаны ў 1996 годзе[2]. Паралімпійскі камітэт аб’ядноўвае 5 федэрацый інваспорту (па зроку, слыху, з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату, інвалідаў-калясачнікаў і танцаў на калясках), больш за 25 клубаў спартсменаў-інвалідаў[2]. Санкцыі3 сакавіка 2022 года Міжнародны паралімпійскі камітэт адхіліў зборную Беларусі ад удзелу ў зімовых Паралімпійскіх гульнях 2022 года ў Пекіне. МПК растлумачыў тады, што спартсмены з многіх краін адмаўляліся спаборнічаць з расіянамі і беларусамі, з-за чаго правядзенне Гульняў аказалася пад пагрозай. Паведамлялася таксама, што ў алімпійскай вёсцы ўзнікла напружаная сітуацыя[3][4]. 16 лістапада 2022 года на пазачарговай генеральнай асамблеі Міжнародны паралімпійскі камітэт прыпыніў членства Нацыянальнага паралімпійскага камітэта Беларусі. За прыпыненне членства прагаласавалі 54 члены, супраць — 45, 18 членаў устрымаліся[5]. Старшыні
УзнагародыЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia