Парафрэнія

Парафрэнія, або парафрэнны сіндром — найбольш цяжкая форма сіндрому трызнення, больш цяжкая, чым параноя (паранаяльны сіндром) або параноід (параноідны сіндром).

Гэты тып трызнення характарызуецца спалучэннем трызнення велічы і трызнення ўздзеяння. Хворыя лічаць сябе вялікімі людзьмі, якія валодаюць фантастычнымі здольнасцямі, і пры гэтым адчуваюць сілу ўздзеяння звонку, альбо перакананыя, што самі могуць аказваць такое ўздзеянне. Напрыклад, "зносіны з іншапланецянамі" з дапамогай думак.

Сіндром можа таксама суправаджацца анейроіднымі абмарачэннямі свядомасці.

Дадзенае засмучэнне ўпершыню было апісана Эмілем Крэпелінам.

Гл. таксама

Літаратура

  • Douglas M. Anderson; A. Elliot Michelle, Mosby’s medical, nursing, & Allied Health Dictionary sesta edizione, New York, Piccin, 2004. ISBN 88-299-1716-8
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya