Параф’янаўская сядзіба
Параф’янаўская сядзіба — сядзіба ў в. Параф’янава, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць. ГісторыяЗначны перыяд свайго існавання маёнтак належаў касцёлу і адносіўся да Віленскай архідыяцэзіі, але быў канфіскаваны ў каталікоў пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай. На працягу ХІХ стагоддзя маёнтак налыжыў Пшэздзецкім, Тышкевічам і Слатвінскім. Сядзіба апошніх размяшчалася ў Замошшы[1]. Сядзіба ў 1840-я гады належала роду Шышкаў. Мелася ў гэты час усяго 4 дваровых, прыгонных было 154 (40 сялянскіх двароў), якія мелі аднолькавыя з сялянамі Гарадзілава павіннасці. Ад сядзібы захаваўся добраўпарадкаваны бровар (1880), які збудаваў Гвідон Слатвінскі. У 1939 годзе яго нацыялізавалі і адчынілі там лікёра-гарэлачны завод, які і зараз працуе ў будынку Слатвінскіх. Захавался адзінкавыя дрэвы ўязной алеі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia