Парламенцкія выбары на Кіпры (2011)Парламенцкія выбары ў Рэспубліцы Кіпр прайшлі 22 мая 2011 года. Перад выбараміНа 56 месцаў Палаты Прадстаўнікоў, які прадстаўляе грэчаскую абшчыну вострава, прэтэндуе 412 кандыдатаў ад 10 партый і рухаў[1]. 24 месцы, замацаваныя Канстытуцыяй за турэцкай абшчынай вострава, застануцца вакантнымі. Яшчэ тры месцы замацавана за нацыянальнымі і рэлігійнымі меншасцямі Кіпра — армянамі, каталікамі і маранітамі. На 21 месца ад Нікасіі прэтэндуе 142 кандыдаты (6,76 чалавек на месца), на 12 месцаў ад Лімасола — 86 (7,17), на 11 месцаў ад Фамагусты — 77 (7), на 5 месцаў ад Ларнакі — 50 (10), на 4 месцы ад Пафаса — 34 (8,5), на 3 месцы ад Кірэніі — 23 кандыдата (7,67)[1]. За месца ад армянскай абшчыны падужаюцца незалежны Андранік Ашчан і прадстаўнік АРФ «Дашнакцуцюн» Вардгес Махтэсян[2]. У барацьбе за месца ад каталіцкай абшчыны таксама ўдзельнічаюць два кандыдаты, ад мараніцкай абшчыны — пяць кандыдатаў[1]. Найбольшыя рэйтынгі — у камуністычнай Прагрэсіўнай партыі працоўнага народа і правага Дэмакратычнага аб’яднання, разрыў паміж якімі, паводле апошніх апытанняў грамадскай думкі, складае меней 1 %[3]. Вынікі
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia