Парламенцкія выбары ў Аўстрыі (2013)

Парламенцкія выбары ў Аўстрыі (2013)
29 верасня 2013

25-я парламенцкія выбары ў Аўстрыі адбыліся 29 верасня 2013 года[1] пасля таго, як ў 2007 годзе ўступіў у сілу закон, які павялічыў тэрмін працы парламента з 4 да 5 гадоў.[2]

Перадвыбарная абстаноўка

На парламенцкіх выбарах 2008 года[ru] кіруючая кааліцыя, у якую ўваходзяць Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі і Аўстрыйская народная партыя, страціла вялікую колькасць месцаў у парламенце. Хоць кааліцыя працягвае быць кіруючай, яе прадстаўніцтва знізілася са 134 да 108 месцаў (з 183). Тым не менш канцлерам Аўстрыі стаў старшыня СДПА Вернер Файман.

У студзені 2013 года ў краіне прайшоў рэферэндум[ru] па пытанні аб адмене прызыву і пераходзе на прафесійную армію. Пры гэтым СДПА выступала за адмену прызыву, а АНП заяўляла, што ўсеагульная воінская павіннасць павінна быць захавана. Большасць прагаласавала за захаванне масавай арміі.

У выніку агульнага фінансавага крызісу 2007 года і крызісу суверэнных даўгоў[ru] у зоне еўра з 2010 года адышлі на задні план доўгатэрміновыя амбіцыйныя нацыянальныя і агульнаеўрапейскія праграмы, такія як аўстрыйская праграма стабілізацыі 2008–2013 гадоў і Праграма агульнай сельскагаспадарчай палітыкі (2008–2013 гады).

Датэрміновыя парламенцкія выбары[ru] пройдуць у Аўстрыі 15 кастрычніка 2017 года[3].

Вынікі

Партыя Голас % Месца
Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі 1 258 605 26,82 %(2,44 %) 52(5)
Аўстрыйская народная партыя 1 125 876 23,99 %(1,99 %) 47(4)
Аўстрыйская партыя свабоды 962 313 20,51 %(2,97 %) 40(6)
Зялёныя — Зялёная альтэрнатыва 582 657 12,42 %(1,99 %) 24(4)
Каманда Стронаха 268 679 5,73 %(новы) 11 (новая)
NEOS — Новая Аўстрыя і Ліберальны форум 232 946 4,96 %(новы) 9 (новая)
Альянс за будучыню Аўстрыі[ru] 165 746 3,53 %(7,07) 0(21)
Камуністычная партыя Аўстрыі[ru] 48 175 1,03 %(0,27) 0()
Пірацкая партыя Аўстрыі 36 265 0,77 %(новы) 0 (новая)
Хрысціянская партыя Аўстрыі[ru] 6647 0,14 %(0,50) 0()
Партыя зменаў 3051 0,10 %(новы) 0 (новая)
Сацыялістычная левая партыя[ru] 947 0,00 %(новы) 0 (новая)
Выхад з ЕС[ru] 510 0,00 %(новы) 0 (новая)
Народная партыя Аўстрыі 490 0,00 %(новы) 0 (новая)
Разам 4 692 907 100 183

Заўвагі

Спасылкі

На парламентских выборах в Австрии победила действующая правящая коалицияАрхівавана 1 кастрычніка 2013.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya