Парламенцкія выбары ў Грэцыі (2015)
Аб правядзенні новых пазачарговых выбараў у парламент Грэцыі ў студзені 2015 было афіцыйна абвешчана 29 снежня 2014 г, пасля таго як бягучы парламент, сфармаваны ў чэрвені 2012 года, не змог абраць прэзідэнта Грэцыі і быў распушчаны. Тады пазачарговыя парламенцкія выбары былі прызначаныя на 25 студзеня 2015.[1] ПерадумовыУ канцы лістапада 2014 года ў Грэцыі прайшлі ўсеагульныя забастоўкі супраць мер жорсткай эканоміі.[2] Пасля гэтага апазіцыйныя партыі і ў першую чаргу кааліцыя «СІРЫЗА» сталі выступаць з патрабаваннем новых датэрміновых парламенцкіх выбараў. Гэтыя патрабаванні прывялі да таго, што прэм'ер-міністр Грэцыі Антоніс Самарас і віцэ-прэм'ер Эвангелос Венізелас ініцыявалі датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, звярнуўшыся да старшыні парламента з просьбай прызначыць працэдуру абрання новага прэзідэнта Грэцыі на 17 снежня 2014 г. У снежні 2014 года ў парламенце Грэцыі прайшлі тры туры выбараў прэзідэнта Грэцыі: першы тур прайшоў 17 снежня 2014, другі тур адбыўся 23 снежня, і трэці тур прайшоў 29 снежня. Выбарчая кампаніяАпытанні грамадскага меркавання казалі пра тое, што перамагчы мусіла «Кааліцыя радыкальных левых». За тыдзень перад выбарамі яна павысіла свой рэйтынг да 36%, у той час, як за кансерватыўную “Новую Дэмакратыю” збіралася аддаць свае галасы менш за 31% выбаршчыкаў. У выпадку перамогі СІРЫЗА, яе кіраўнік Алексіс Цыпрас абяцаў грэкам адмовіцца ад мераў жорсткай эканоміі, пераглядзець умовы выдавання фінансавай дапамогі і дамагчыся ад крэдытораў яшчэ аднаго буйнамаштабнага спісання грэцкіх пазыкаў.[3] Вынікі выбараў
Стварэнне ўрадаПерамогшая партыя «СІРЫЗА» на наступны дзень пасля выбараў абвясціла аб фарміраванні кіруючай кааліцыі ў складзе: левая партыя СІРЫЗА і правацэнтрысцкая партыя «Незалежныя грэкі».[4] У гэты ж дзень 26 студзеня 2015 г. Алексіс Цыпрас прыняў прысягу ў якасці прэм'ер-міністра і атрымаў ад прэзідэнта мандат на стварэнне ўрада . На наступны дзень 27 студзеня 2015 Цыпрас абвясціў склад новага кабінета міністраў, у які ўвайшлі 20 чалавек. Новы грэцкі ўрад паставіў пад сумнеў заяву Еўрасаюза з асуджэннем абстрэлу прарасейскімі баевікамі Марыупаля 25 лютага 2015 года. Грэкі спрабавалі выдаліць з заявы радок, у якім адказнасць за бамбаванне ўскладалася на Расею, але ў выніку дадалі пра асаблівую пазіцыю Грэцыі[5] Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia