Парламенцкія выбары ў Даніі (2011)Парламенцкія выбары ў Даніі прайшлі 15 верасня 2011 года. Былі выбраны 179 дэпутатаў Фолькетынга — 175 ад уласна Даніі, па 2 ад Фарэрскіх астравоў і Грэнландыі. 135 дэпутатаў абіраюцца прапарцыйным галасаваннем у 10 выбарчых акругах (месцы размяркоўваюцца па метаду д'Онта), яшчэ 40 месцаў раўнамерна размяркоўваюцца для адлюстравання адэкватнай карціны пераваг выбаршчыкаў (месцы размяркоўваюцца па метаду Сент-Лагю). Выбарчы бар'ер для праходжання ў парламент складае 2% галасоў. ВынікіПа папярэдніх даных, па выніках выбараў лідыруе апазіцыйная кааліцыя (Сацыял-дэмакратычная партыя, Сацыяльна-ліберальная партыя, Сацыялістычная народная партыя і Чырвона-зялёная кааліцыя)[1]. Адпаведна, новым прэм'ер-міністрам Даніі можа стаць Хеле Торнінг-Шміт. Аднак па выніках выбараў у самой Даніі «Чырвоная кааліцыя» атрымала 89 месцаў, у той час як для кантролю над Фолькетынгам патрабуецца 90 дэпутацкіх месцаў. Адпаведна, вырашальнай для фарміравання левацэнтрысцкага ўрада стане пазіцыя фарэрскіх і грэнландскіх дэпутатаў.
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia