Парошыстая парша бульбыПарошыстая парша бульбы — хвароба бульбы, выкліканая слізевіком (псеўдагрыбам) віду спангаспора падземная (Spongospora subterranea). Ён не мае развітога міцэлію, у вегетавальным стане ўяўляе сабой камячок пратаплазмы без абалонкі ў выглядзе амёбоіда, здольнага перасоўвацца. Будова грыба вызначае форму існавання — унутрыклеткавае паразітаванне ў клетках вышэйшых раслін. Амёбоіды могуць злівацца адзін з адным і ўтвараць плазмодый. Пры наступе неспрыяльных умоў амёбоід пакрываецца абалонкай і ператвараецца ў цысту. Ва ўмовах падвышанай вільготнасці абалонка аслізваецца, і амёбоід атрымлівае здольнасць перасоўвацца. Гэтая асаблівасць вызначае прымеркаванасць развіцця парошыстай паршы толькі да ўмоў падвышанай вільготнасці. Перасоўваючыся ў пераўвільготненай глебе, амёбоіды або плазмодыі дасягаюць каранёў, клубняў бульбы, пранікаюць у клеткі і пачынаюць паразітаваць. ШкоднасцьПарошыстая парша з’яўляецца шырока распаўсюджаным захворваннем клубняў, якое можа прычыняць вельмі істотны ўрон, у тым ліку зніжэнне таварных якасцяў клубняў і іх лёжкасці ў перыяд захоўвання, паколькі праз язвы, выкліканыя паршой, пранікаюць узбуджальнікі розных гнілей — грыбоў і бактэрый. Акрамя таго, узбуджальнік парошыстай паршы з’яўляецца пераносчыкам небяспечнага моп-топ вірусу бульбы . Парошыстая парша пашкоджвае ўсе падземныя органы раслін, аднак у адрозненне ад звычайнай паршы пашкоджвае карані, што прыводзіць да заўчаснага завядання і гібелі раслін. Таму можа выклікаць істотнае зніжэнне ўраджаю. Хвароба мацней развіваецца на пераўвільготненых і цяжкіх па грануламетрычным складзе глебах пры прахалодным надвор’і. Сімптомы і жыццёвы цыкл узбуджальніка хваробыУзбуджальнік парошыстай паршы інфікуе карані, сталоны і клубні бульбы праз чачавічкі, вочкі і раневыя ўчасткі. На каранях раслін з’яўляюцца галы — нарасты няправільнай формы белага колеру, якія пасля бурэюць, а на паверхні клубняў утвараюцца светлыя пустулы ў выглядзе бародавак. Пры паспяванні клубняў плямы акругляюцца, становяцца рэльефнымі, падсыхаюць, лупіна іх рэпаецца, і ўтвараюцца язвы, запоўненыя карычневай пыльнай масай, якая складаецца са спор грыба і разбураных тканак клубня. Рэшткі лупіны клубня доўгі час захоўваюцца па краях пустул і надаваюць ім зоркавую форму. На пашкоджаных парошыстай паршой клубнях падчас захоўвання нярэдка развіваюцца сухая гніль і фітафтароз. Крыніцай інфекцыі з’яўляюцца рэшткі раслін (карані, сталоны) і клубні, у якіх захоўваюцца споры ўзбуджальніка ў спакоі. Споры з’яўляюцца ўстойлівымі ў навакольным асяродзі і могуць заставацца жыццяздольнымі да 3-4 гадоў. Пры прарастанні спор у вільготным асяроддзі ўтвараюцца спачатку зааспоры, а затым амёбоіды. Яны пранікаюць у клеткі клубня, кораня, сталоны галоўным чынам праз чачавічкі і развіваюцца ў шмат’ядравы плазмодый. Плазмодый неўзабаве распадаецца на дробныя камячкі, якія пакрываюцца шчыльнай абалонкай і ператвараюцца ў споры ў спакоі, злепленыя паміж сабой у шарападобныя цёмныя клубочкі няправільнай формы. Меры барацьбы
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia