Партал:Актуальныя падзеі/Апошнія падзеі/Архіў Гл. таксама Вікіпедыя:Праект:Навіны/Архіў
2025
2024
- 29 снежня: Пры аварыі на мосце Гелана ў Эфіопіі 71 чалавек загінуў.
- 26 снежня: Памёр Манмахан Сінгх, дзяржаўны і палітычны дзеяч, Прэм’ер-міністр Індыі (2004—2014).
- 23 снежня: Сухагруз «Ursa Major» затануў у Міжземным моры на поўдзень ад Картахены.
- 20 снежня:
- 17 снежня: Памёр Мікалай Крыжаноўскі, палітык, член Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Беларусі (1990—1995).
- 15 снежня: У выніку крушэння двух танкераў у Керчанскім праліве адбыўся разліў нафты.
- 13 снежня: Месэнджар Viber заблакаваны Раскамнаглядам на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.
- 11 снежня: Указам Аляксандра Лукашэнкі Уладзіміру Карызне прысвоена ганаровае званне Народны паэт Беларусі.
- 8 снежня: Ізраільская армія ўварвалася ў Сірыю.
- 5 снежня: Курс Bitcoin падняўся вышэй за $ 100 000.
- 4 снежня: ЮНЕСКА паведаміла аб уключэнні ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны выцінанкі — традыцыйнага мастацтва выразання з паперы ў Беларусі.
- 30 лістапада: У Сірыі антыўрадавыя сілы ў ходзе наступлення ўзялі горад Алепа.
- 27 лістапада:
- 11 лістапада: Здзейснены наезд на натоўп у кітайскім Чжунхаі.
- 28 кастрычніка: Археолагі абвясцілі аб знаходжанні ў мексіканскім штаце Кампечэ руін другога па велічыні на паўвостраве Юкатан старажытнага горада майя — Валерыяна.
- 26 кастрычніка:
- 24 кастрычніка: Прэмія імя Сахарава «За свабоду думкі» прысуджана венесуэльскім палітыкам Марыі Карыне Мачада і Эдмунда Гансалесу.
- 23 кастрычніка: Здзейснены тэракт у штаб-кваэры турэцкай кампаніі Türk Havacılık ve Uzay Sanayii.
- 18 кастрычніка: Памёр Генадзь Апанасавіч Цыхун, беларускі мовазнавец.
- 16 кастрычніка: Ізраільскай арміяй забіты Ях’я Сінвар, лідар палесцінскага руху ХАМАС у сектары Газа.
- 15 кастрычніка: Выбух бензавоза ў Маджаі ў Нігерыі прывёў да шматлікіх ахвяр.
- 14 кастрычніка:
- 3 кастрычніка: На поўдзень Босніі і Герцагавіны абрынуліся паводкі.
- 2 кастрычніка: Назіралася кольцападобнае сонечнае зацьменне.
- 1 кастрычніка:
- 27 верасня:
- 25 верасня: Памёр Ісмаіл Александровіч, беларускі інжынер-будаўнік і мусульманскі дзеяч.
- 23 верасня: Ізраіль пачаў масавыя бамбардзіроўкі Лівана.
- 20 верасня: Упершыню Суперкубак Беларусі па валейболе выйграла гомельская «Энергія».
- 17 верасня: Атрады ісламістаў напалі на Бамако, сталіцу Малі.
- 11 верасня: Памёр Альберта Фухіморы, палітык, Прэзідэнт Перу з 1990 да 2000 года.
- 7 верасня: У Францыі пачаліся пратэсты супраць прызначэння Мішэля Барнье прэм’ер-міністрам.
- 3 верасня:
- 1 верасня: Упершыню з пачатку Другой сусветнай вайны ў Еўропе, крайне правая палітычная партыя «Альтэрнатыва для Германіі» перамагла на выбарах.
- 24 жніўня: Ля Порт-Судана абрынулася плаціна Арбаат.
- 18 жніўня: Памёр Ален Дэлон, французскі кінаакцёр, акцёр тэатра, рэжысёр, прадзюсар, сцэнарыст.
- 9 жніўня: Пад Сан-Паўлу (Бразілія) пацярпеў крушэнне самалёт ATR 72.
- 3 жніўня:
- 2 жніўня: Іван Літвіновіч стаў першым у гісторыі скачкоў на батуце двукразовым алімпійскім чэмпіёнам.
- 31 ліпеня: Загінуў Ісмаіл Ханія, палесцінскі палітык, кіраўнік палітбюро ХАМАС.
- 17 ліпеня: Памёр Мікалай Фёдаравіч Дамашкевіч, дзяржаўны дзеяч Беларусі.
- 16 ліпеня:
- 15 ліпеня: Памёр Валерый Паўлавіч Чайка, беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога і афармленчага мастацтва.
- 14 ліпеня:
- 8 ліпеня: Узброеныя Сілы Расійскай Федэрацыі здзейснілі ракетны абстрэл Украіны, атакаваны Кіеў і іншыя гарады.
- 7 ліпеня: Украінская лёгкаатлетка Яраслава Магучых усталявала сусветны рэкорд у скачках у вышыню сярод жанчын.
- 1 ліпеня: Памёр Васіль Равяка, Герой Беларусі, работнік сельскай гаспадаркі.
- 27 чэрвеня: Міністрам замежных спраў Беларусі прызначаны Максім Рыжанкоў.
- 26 чэрвеня:
- 24 чэрвеня:
- 22 чэрвеня: Памерла Лідзія Сымонаўна Савік, беларуская літаратуразнаўца.
- 17 чэрвеня: Баскетбалісты «Бостан Селтыкс» сталі чемпіёнамі НБА ў рэкордны васямнаццаты раз.
- 16 чэрвеня:
- 14 чэрвеня: Чэмпіянат Еўропы па футболе стартаваў у Германіі.
- 10 чэрвеня:
- 7 чэрвеня: У авіякатастрофе загінуў амерыканскі астранаўт Уільям Элісан Андэрс.
- 27 мая: Прайшлі выбары ў Каардынацыйную раду, арганізаваныя беларускай апазіцыяй.
- 25 мая:
- 24 мая: Баскетбольны клуб «Мінск» у шаснаццаты раз запар стаў чэмпіёнам Беларусі.
- 19 мая:
- 8 красавіка: Памёр Пітэр Хігс, брытанскі фізік-тэарэтык.
- сакавік—красавік: Паводка ў Казахстане называецца самым вялікім стыхійным бедствам у краіне за апошнія 80 гадоў.
- 29 лютага: Памёр Браян Малруні, канадскі палітык і адвакат, 18-ы прэм’ер-міністр Канады (1984—1993).
- 29 лютага: Пажар у ГЦ «Green Cozy Cottage» (Дака, Бангладэш) прывёў да гібелі людзей.
- 27 лютага: Памёр Мікалай Рыжкоў, савецкі і расійскі дзяржаўны і партыйны дзеяч, старшыня СМ СССР (1985—1991).
- 11 лютага: Загіуў Келвін Кіптум, кенійскі лёгкаатлет, сусветны рэкардсмен у марафонскім бегу.
- 7 лютага: За дзень да ўсеагульный выбараў у Пакістане адбыўся двайны тэракт.
- 6 лютага: Былы прэзідэнт Чылі Себасцьян Піньера загінуў пры падзенні верталёта.
- 15 студзеня: Іран нанёс ракетны ўдар па горадзе Эрбіль (Ірак).
- 7 студзеня: Памёр Франц Бекенбаўэр, нямецкі футбаліст, чэмпіён свету, як ігрок і трэнер, двухразовы ўладальнік тытула футбаліста года ў Еўропе.
- 5 студзеня: Памёр Марыу Загалу, бразільскі футбаліст, чатырохразовы чэмпіён свету па футболе, як ігрок і трэнер.
- 2 студзеня: Здзейснены замах на лідара Дэмакратычнай партыі Карэі Лі Чжэ Мёна.
- 2 студзеня: У аэрапорце Токіа здарылася сутыкненне двух самалётаў.
- 1 студзеня: Членамі групы БРІКС сталі Егіпет, Эфіопія, Іран, Саудаўская Аравія і ААЭ.
- 1 студзеня: Спыніла існаванне самаабвешчаная Нагорна-Карабахская Рэспубліка.
2023
- 31 снежня: Здзейснена хакерская атака на сайт БелТА, дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва Рэспублікі Беларусь.
- 26 снежня: Узброеныя сілы Украіны нанеслі ракетны ўдар па Феадосіі, атакаваны расійскі вялікі дэсантны карабель «Новачаркаск».
- 22 снежня: Францыя завяршыла вывад войск з Нігера.
- 21 снежня: У выніку стральбы на філасофскім факультэце Карлавага ўніверсітэта ў Празе загінулі 15 чалавек.
- 15 снежня: На тле частых атак еменскіх хусітаў на кантэйнеравозы (руск.) (бел. ў Баб-эль-Мандэбскім праліве лідар кантэйнерных перавозак Maersk (укр.) (бел. заявіў аб прыпыненні праходу сваіх суднаў праз Чырвонае мора.
- 29 лістапада: Памёр Генры Кісінджэр, амерыканскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат і эксперт у галіне міжнародных адносін.
- 8 лістапада: Здзейснена разня ў Ардамата на паўднёвым захадзе Судана, большасць ахвяр яе былі этнічнымі масалітамі.
- 28 кастрычніка: Памёр Аляксей Ненадавец, беларускі літаратуразнаўца.
- 28 кастрычніка: Пажар на шахце ў Карагандзінскай вобласці Казахстана прывёў да гібелі людзей.
- 25 кастрычніка: Стральба ў Льюістане (штат Мэн, ЗША), здзейснена масавае забойства.
- 21 кастрычніка: Памёр Бобі Чарльтан, англійскі футбаліст, чэмпіён свету.
- 16 кастрычніка: Памёр Марці Ахцісаары, Прэзідэнт Фінляндыі (1994—2000), лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру.
- 13 кастрычніка: Памерла Луіза Глюк, амерыканская паэтэса, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры.
- 13 верасня: Памёр Мірча Снегур, першы Прэзідэнт Малдовы (1991—1996).
- 22 жніўня: Памёр Тота Кутуньё, італьянскі спявак, аўтар песень.
- 16 жніўня: Памёр Віктар Карамазаў, беларускі пісьменнік.
- 11 ліпеня: Памёр Мілан Кундзера, чэшскі і французскі пісьменнік.
- 11 ліпеня: Памёр Алесь Пушкін, беларускі мастак, палітвязень.
- 12 чэрвеня: Памёр Сільвіа Берлусконі, італьянскі прадпрымальнік, дзяржаўны і палітычны дзеяч.
- 24 мая: Памерла Ціна Цёрнер, амерыканская спявачка, аўтар песень, актрыса і танцоўшчыца.
- 22 красавіка: Памёр Арцемій (Кішчанка), беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч.
- 27 лютага: Памёр Аляксей Дудараў, беларускі драматург.
- 17 лютага: У Карачы (Пакістан) баевікі атакавалі паліцэйскае ўпраўленне.
- 5 лютага: Памёр Первез Мушараф, ваенны і палітычны дзеяч, былы Прэзідэнт Пакістана.
- 29 студзеня: Памёр Дзмітрый Паўлычка, украінскі паэт, грамадска-палітычны дзеяч.
- 28 студзеня: Арына Сабаленка выйграла жаночы Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе, упершыню атрымаўшы перамогу ў адзіночным разрадзе на турніры «Вялікага шлема».
- 18 студзеня: Загінуў Дзяніс Манастырскі, міністр унутраных спраў Украіны.
- 16 студзеня: Памерла Джына Лалабрыджыда, італьянская кінаактрыса, рэжысёр, фатограф.
- 15 студзеня: Памёр Вахтанг Кікабідзэ, грузінскі эстрадны спявак, акцёр.
- 10 студзеня: Памёр Джэф Бэк, брытанскі рок-музыкант, гітарыст.
- 10 студзеня: Памёр Канстанцін II, апошні кароль Грэцыі.
- 7 студзеня: Памёр Рыгор Іванавіч Шацько, беларускі акцёр.
2022
- 31 снежня: Памёр Бенедыкт XVI, 265-ы Папа Рымскі.
- 29 снежня: Памёр Пеле, бразільскі футбаліст, спартыўны функцыянер.
- 25 снежня: Памёр Віталь Еўмянькоў, беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік, журналіст.
- 19 снежня: Памёр Алесь Родзін, беларускі мастак.
- 16 снежня: Памёр Алег Гулак, беларускі праваабаронца.
- 11 снежня: Памёр Анджэла Бадаламенці, амерыканскі кінакампазітар.
- 10 снежня: Нобелеўскую прэмію міру за свайго зняволенага мужа Алеся Бяляцкага атрымала Наталля Пінчук, нобелеўская прамова ўпершыню ў гісторыі прагучала па-беларуску.
- 9 снежня: У Стоўбцах у касцёле Святога Казіміра адбылася цырымонія перапахавання парэшткаў Фабіяна Малішоўскага.
- 4 снежня: Капсула кітайскага касмічнага карабля «Шэньчжоу-14» з трыма касманаўтамі на борце прызямлілася ва Унутранай Манголіі.
- 3 снежня: Памёр Вітаўт Кіпель, беларускі грамадскі дзеяч, гісторык.
- 3 снежня: На фоне карупцыйнага скандалу пачаліся пратэсты ў Манголіі.
- 1 снежня: Саломапляценне Беларусі ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
- 30 лістапада: Памёр Цзян Цзэмінь, дзяржаўны і палітычны дзеяч Кітая.
- 30 лістапада: Вызвалілася большасць асуджаных па «справе студэнтаў» у Беларусі.
- 26 лістапада: Памёр Уладзімір Макей, беларускі дзяржаўны дзеяч, ваенны, дыпламат.
- 20 лістапада: Памерла аргенцінская актывістка, адна з заснавальніц Асацыяцыі маці Пласа-дэ-Мая Хібі дэ Банафіні.
- 17 лістапада: Акруговы суд у Нідэрландах прызнаў расіяніна Ігара Гіркіна і яго дваіх падначаленых вінаватымі і датычнымі да знішчэння самалёта «Boeing» MH17 і забойства яго пасажыраў у небе над Данбасам у ліпені 2014 года.
- 16 лістапада: Міжнародны паралімпійскі камітэт прыпыніў членства параалімпійскіх камітэтаў Расіі і Беларусі.
- 14 лістапада: Памёр Ян Чыквін, беларускі паэт, перакладчык, гісторык літаратуры; доктар гуманітарных навук.
- 11 лістапада: Украінскія войскі ўвайшлі ў Херсон.
- 7 лістапада: Памёр Міхась Тычына, беларускі літаратуразнавец і крытык, пісьменнік; доктар філалагічных навук.
- 23 кастрычніка: Памёр Генадзь Ільіч Мурамцаў, беларускі скульптар, педагог.
- 20 кастрычніка: Ліз Трас абвесціла аб адстаўцы з пасады Прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі.
- 18 кастрычніка: Ульф Крыстэрсан заступіў на пасаду Прэм'ер-міністра Швецыі.
- 16 кастрычніка: Памерла Алена Міхалюк, беларускі грамадскі дзеяч у Вялікабрытаніі.
- 15 кастрычніка: Памёр Алесь Жук, беларускі пісьменнік, публіцыст, перакладчык.
- 30 верасня: У Маскве адбылася цырымонія падпісання дагавораў аб далучэнні да Расіі ДНР, ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцей.
- 23 верасня: Памёр Уладзімір Уладзіміравіч Іваноў, артыст балета, педагог. Народны артыст Беларусі.
- 13 верасня: Памёр Жан-Люк Гадар, франка-швейцарскі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст.
- 6 верасня: Пачалося контрнаступленне Узброеных сіл Украіны ў Харкаўскай вобласці.
- 3 верасня: У Дзень беларускага пісьменства ў Добрушы адкрыты помнік І. Шамякіну.
- 14 жніўня: Пажар у царкве Эль-Гізы на ўскраіне Каіра.
- 14 жніўня: Выбух у гандлёвым цэнтры «Сурмалу» ў Ерэване.
- 20 ліпеня: Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі апублікавала справаздачу аб інцыдэнце з рэйсам Ryanair 4978, які адбыўся 23 мая 2021 года ў Беларусі.
- 8 ліпеня: Памёр Жазэ Эдуарду душ Сантуш, дзяржаўны дзеяч Анголы, прэзідэнт краіны (1979—2017).
- 21 чэрвеня: Памёр Сергій (Гардун), беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч, прафесар.
- 8 чэрвеня: Памёр Серж Мінскевіч, беларускі паэт і перакладчык.
- 29 мая: Улады Нарвегіі афіцыйную назву Беларусі змянілі з Hviterussland на Belarus.
- 26 мая: Памёр Янка Запруднік, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, палітолаг.
- 13 мая: Памёр Халіфа ібн Зайд ан-Нахаян, Прэзідэнт Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў з 2004 г.
- 10 мая: Памёр Леанід Краўчук, украінскі дзяржаўны дзеяч, першы Прэзідэнт Украіны.
- 3 мая: Памёр Аляксандр Сукала, беларускі вучоны ў галіне педыятрыі.
- 3 мая: Памёр Ежы Лявінскі, каталіцкі царкоўны дзеяч, педагог.
- 22 красавіка: Памёр беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч, архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан (Корзун).
- 21 красавіка: Памёр былы прэзідэнт Кеніі Мваі Кібакі.
- 3 красавіка: Памёр Уладзімір Крукоўскі, беларускі мастак.
- 28 сакавіка: Памёр Алесь Барскі, беларускі паэт, літаратуразнавец; доктар філалагічных навук.
- 23 сакавіка: Памерла Мадлен Олбрайт, першая жанчына на пасадзе дзяржаўнага сакратара ЗША.
- 14 сакавіка: Памёр Мікола Гіль, беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык. Брат Ніла Гілевіча.
- 11 сакавіка: Памёр Аляксей Пяткевіч, беларускі літаратуразнавец, краязнавец.
- 9 сакавіка: У Канадзе завяршыўся Чэмпіянат свету па гарналыжным спорце сярод юніёраў 2022.
- 20 лютага: Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі благаславіў мемарыяльную дошку ў памяць пра айца Казіміра Жыліса, усталяваную на сцяне касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры.
- 15 лютага: Памёр Павел Жук, выдавец беларускага незалежнага друку.
- 10 лютага: Адкрыты для руху пуцеправод па праспекце Пераможцаў у Мінску.
- 5 лютага: Памёр Эрнст Сабіла, беларускі пратэстанцкі рэлігійны і грамадскі дзеяч.
- 5 лютага: Памёр Абдзіжаміл Нурпеісаў, Народны пісьменнік Казахстана.
- 31 студзеня: Галоўным трэнерам зборнай Польшчы па футболе прызначаны Чэслаў Міхневіч.
- 19 студзеня: Памёр Анатоль Аляксандравіч Малафееў, палітык, дзяржаўны дзеяч Беларусі.
- 14 студзеня: Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь прызначаны Барыс Вячаслававіч Грызлоў.
2021
- 31 снежня: Памёр Васіль Пятровіч Шаранговіч, беларускі графік, народны мастак Беларусі, прафесар.
- 30 снежня: Памёр Міхаіл Антонавіч Казінец, беларускі дырыжор, педагог. Народны артыст Беларусі.
- 26 снежня: Памёр Дэсманд Туту, першы чарнаскуры епіскап у ПАР, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру.
- 11 снежня: Памёр Міхаіл Якаўлевіч Фінберг, дырыжор, мастацкі кіраўнік і дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь, прафесар.
- 3 снежня: Памёр Ламін Дзіяк, сенегальскі і міжнародны спартыўны функцыянер, палітык.
- 28 лістапада: Памёр Аляксандр Барысавіч Градскі, савецкі і расійскі музыкант, адзін з заснавальнікаў рускага року.
- 27 лістапада: Памёр Мікола Мятліцкі, беларускі паэт.
- 24 лістапада: Памёр Алег Арсеневіч Вараб’ёў, заслужаны архітэктар Беларусі.
- 23 лістапада: Памёр Чон Ду Хван, дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэспублікі Карэя.
- 21 лістапада: Памерла Ніна Іванаўна Русланава, савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно.
- 20 лістапада: Памёр Анатоль Сяргеевіч Карамышаў, беларускі архітэктар.
- 18 лістапада: Памёр Дзяніс Юр’евіч Коўба, беларускі футбаліст і трэнер.
- 17 лістапада: Памёр Сяргей Філімонаў, вядучы тэлепраграмы «Відзьмо-невідзьмо».
- 15 лістапада: Памёр Віктар Максімавіч Чарнабаеў, спявак, народны артыст Беларускай ССР.
- 11 лістапада: Памёр Фрэдэрык Вілем дэ Клерк, былы прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру.
- 11 лістапада: Памёр Яўген Іванавіч Чазаў, савецкі і расійскі кардыёлаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
- 4 лістапада: Памёр Алег Анатольевіч Макушнікаў, беларускі археолаг і гісторык.
- 26 кастрычніка: Памёр Ро Дэ У, дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэспублікі Карэя.
- 22 кастрычніка: Памёр Юрый Станкевіч, беларускі празаік, драматург, сцэнарыст.
- 20 кастрычніка: Памёр Барыс Цітовіч, беларускі мастак.
- 18 кастрычніка: Памёр Колін Паўэл, дзяржаўны дзеяч ЗША.
- 14 кастрычніка: Памёр Аляксандр Іванавіч Арастовіч, беларускі палітык, кандыдат тэхнічных навук, палітвязень.
- 1 кастрычніка: Памёр Канстанцін Севярынец, беларускі журналіст, паэт, перакладчык.
- 26 верасня: Памёр Сяргей Герасімец, футбаліст года Беларусі — 1993.
- 17 верасня: Памёр Абдэль Азіз Бутэфліка, Прэзідэнт Алжыра з 1999 да 2019 года.
- 11 верасня: Польскі футбаліст Роберт Левандоўскі забіў за «Баварыю» ў 17-м матчы запар і ўсталяваў новы рэкорд для гульцоў нямецкіх клубаў.
- 8 верасня: Памёр Ігар Іванавіч Шклярэўскі, савецкі і расійскі паэт, перакладчык
- 8 верасня: Загінуў Яўген Мікалаевіч Зінічаў, міністр Расійскай Федэрацыі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў
- 7 верасня: Памёр Уладзімір Віктаравіч Ляхоўскі, беларускі гісторык
- 6 верасня: Памёр Жан-Поль Бельмандо, французскі акцёр
- 21 жніўня: Памерла Галіна Аляксандраўна Арлова, актрыса, Народная артыстка Беларусі.
- 12 жніўня: Памёр Сяргей Георгіевіч Багласаў, беларускі архітэктар.
- 1 жніўня: Беларуская дэлегацыя адхіліла лёгкаатлетку Крысціну Ціманоўскую ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях і паспрабавала адправіць яе ў Мінск.
- 31 ліпеня: Беларускі батутыст Іван Літвіновіч выйграў залаты медаль на Алімпіядзе ў Токіа.
- 29 ліпеня: МНС Беларусі накіравала два верталёты для дапамогі з тушэннем лясных пажараў у Турцыі.
- 3 ліпеня: Памёр Леў Мікалаевіч Гумілеўскі, скульптар, народны мастак Беларусі.
- 18 чэрвеня: Памёр Алег Іоў, беларускі археолаг.
- 12 чэрвеня: Памёр Ігар Жалязоўскі, беларускі канькабежац.
- 21 мая: Памёр Вітольд Ашурак, беларускі грамадскі і палітычны актывіст, палітычны зняволены.
- 14 красавіка: Памёр Анатоль Клышка, беларускі пісьменнік, педагог, публіцыст, перакладчык.
- 13 красавіка: Памёр Леанід Барткевіч, беларускі спявак і музыкант.
- 9 красавіка: Памёр муж брытанскай каралевы Елізаветы II прынц Філіп.
- 15 лютага: Памерла Марыя Бяспалая, доктар гістарычных навук.
- 15 лютага: Памёр Лявон Дзейка, беларускі палітык і грамадскі дзеяч.
- 26 студзеня: Чэмпіянат свету па сучасным пяцібор’і 2021 перанесены з Мінска ў Каір.
- 21 студзеня: Прэм’ер-міністр Манголіі Ухнаагійн Хурэлсух падаў у адстаўку.
- 17 студзеня: У Расіі затрыманы апазіцыйны палітык Аляксей Навальны, які вяртаўся на радзіму з Германіі.
- 17 студзеня: Памёр доктар гістарычных навук Леанід Лыч.
- 14 студзеня: Памёр Леанід Шчамялёў, народны мастак Беларусі.
- 12 студзеня: Памёр ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт.
- 5 студзеня: Памёр Анатоль Кірылавіч Цітоў, беларускі гісторык і геральдык.
- 11 снежня: Памёр паўднёвакарэйскі кінарэжысёр Кім Кі Дук.
- 9 снежня: Памёр Вячаслаў Францавіч Кебіч, прэм’ер-міністр Беларусі ў перыяд з 1990 па 1994 гады.
- 8 снежня: Памёр Яўген Іванавіч Шапашнікаў, маршал авіяцыі, апошні міністр абароны СССР.
- 20 лістапада: Памёр Патрыярх Сербскі Ірыней.
- 16 лістапада: Запуск SpaceX Crew-1 з астранаўтамі М. Хопкінс, В. Гловерам, С. Нагуці, Г. Уолкер.
- 11—12 лістапада: Гібель Рамана Бандарэнкі.
- 6 лістапада: Памёр Міхаіл Міхайлавіч Жванецкі, расійскі пісьменнік-сатырык.
- 29 кастрычніка: Памёр Міхаіл Кліменцьевіч Вінаградаў, беларускі архітэктар, двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.
- 20 кастрычніка: Памёр Юрый Іванавіч Варонежцаў, беларускі навуковец-фізік, палітык і грамадскі дзеяч.
- 10 кастрычніка: Памёр Валерый Аляксеевіч Шчукін, беларускі палітык, праваабаронца, журналіст.
- 10 верасня: Памёр Уладзімір Іванавіч Адамушка, беларускі гісторык і архівіст.
- 6 ліпеня: Памёр Эніа Марыконэ, італьянскі кампазітар, аранжыроўшчык і дырыжор.
- 2 ліпеня: Памёр Яўген Неміроўскі, расійскі кнігазнаўца.
- 26 чэрвеня: Памёр Юзаф Трубовіч, найстарэйшы каталіцкі святар у Беларусі.
- 7 чэрвеня: Памёр беларускі мастак Уладзімір Басалыга.
- 6 чэрвеня: Памёр вікарый Навагрудскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы Пётр (Карпусюк).
- 23 мая: Памёр Арнольд Міхневіч — беларускі мовазнаўца.
- 18 мая: Памёр Пётр Вандзілоўскі — беларускі дырыжор, педагог.
- 6 мая: Памёр протаіерэй Іаан (Харашэвіч) — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч.
- красавік: Памёр Фёдар Пятровіч Сянько (83) — савецкі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч[1].
- красавік: Памерлв Паўліна Сурвіла (56) — амерыканскі этнамузыколаг і мастачка беларускага паходжання[2].
- 22 студзеня: Прэзідэнтам Грэчаскай Рэспублікі, упершыню прызначана жанчына Катэрына Сакеларапулу.
- Беларус Генадзь Караткевіч перамог на міжнародных спаборніцтвах Google Code Jam, стаўшы шосты раз запар лепшым праграмістам свету.
- Падчас індуісцкага свята Дусшэра каля горада Амрытсар у індыйскім штаце Пенджаб у натоўп людзей урэзаўся цягнік. Загінула больш за 60 чалавек і каля 100 атрымалі раненні[6] (паводле іншых звестак загінула каля 200 чалавек[7]).
- У Нідэрландах упершыню выдалі пашпарт з нейтральным полам (Х)[8].
- Міжнародная група астраномаў выявіла на адлегласці больш за два мільярды светлавых гадоў ад Сонца гіганцкую структуру, протаскопішча галактык, названую Гіперыёнам[9].
- У раёне станіцы Далжанская Краснадарскага краю пацярпеў крушэнне ваенны навучальны самолёт Л-39 «Альбатрос» с двума членамі экіпажа. На месцы падзення самалёта ў Азоўскім моры знойдзены фрагменты цел абодвух загінулых лётчыкаў[10] і каля 50 частак самалёта[11].
- Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян абвясціў аб сваёй адстаўцы[18].
- У Венгрыі курсы аб гендэрных даследаваннях былі выключаныя са спісаў навучальных праграм у магістратуры ўніверсітэтаў краіны, так як, на думку венгерскіх чыноўнікаў, змест гэтых праграм падрывае хрысціянскія каштоўнасці і традыцыйныя ўяўленні аб сям'і[19].
У Кішынёве ўрачыста адкрыты бюст Францыска Скарыны насупраць пасольства Беларусі ў Малдове[27].
Зноскі
|