Партал:Спорт/Падзеі/Архіў - Кітаянка Цзюй Вэньцзюнь абараніла тытул чэмпіёнкі свету па шахматах. (16 красавіка)
- Капітан «Вашынгтон Кэпіталз» Аляксандр Авечкін пераўзышоў рэкорд Уэйна Грэцкі па колькасці закінутых шайб у рэгуляным сезоне НХЛ. (6 красавіка)
- Крысці Ковентры абрана прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта, стаўшы першай жанчынай на гэтай пасадзе. (20 сакавіка)
- Нарвежац Ёханес Тынес Бё атрымаў рэкордную 21-ю перамогу на чэмпіянатах свету па біятлоне. (15 лютага)
- Нідэрландскі аўтагоншчык Макс Верстапен стаў чатырохразовым чэмпіёнам «Формулы-1». (24 лістапада)
- Кубак Беларусі па баскетболе выйграла «Гродна-93». (24 лістапада)
- Іспанскі тэнісіст Рафаэль Надаль абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры. (19 лістапада)
- Футбольная ўзнагарода «Залаты мяч» прысуджана Радрыга Эрнандэсу (сярод мужчын) і Айтане Банмаці (сярод жанчын). (28 кастрычніка)
- У НХЛ дэбютаваў першы беларускі брамнік — Аляксей Коласаў. (27 кастрычніка)
- Арына Сабаленка заняла першае месца ў тэнісным рэйтынгу WTA. (21 кастрычніка)
- Упершыню Суперкубак Беларусі па валейболе выйграла гомельская «Энергія». (20 верасня)
- Завяршыліся Летнія Паралімпійскія гульні 2024. (8 верасня)
- Арына Сабаленка стала пераможцай Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе. (7 верасня)
- Плывец Ігар Бокі выйграў дваццаць першы залаты медаль на Паралімпійскіх гульнях. (3 верасня)
- Польская велагоншчыца Катажына Невядома перамагла ў генеральным заліку на Tour de France Femmes. (18 жніўня)
- Завяршыліся Алімпійскія гульні ў Парыжы, перамогу ў медальным заліку атрымала каманда ЗША. (11 жніўня)
- Шведскі лёгкаатлет Арман Дзюпланціс усталяваў сусветны рэкорд у скачках з шастом — 6 м 25 см. (5 жніўня)
- Першыя ў гісторыі залатыя алімпійскія медалі для Сент-Люсіі выйграла Жульен Альфрэд, а для Дамінікі — Тэа Лафон. (3 жніўня)
- Амерыканская плыўчыха Кэці Ледэкі стала дзевяціразовай алімпійскай чэмпіёнкай, зраўняўшыся па колькасці тытулаў з Ларысай Латынінай. (3 жніўня)
- Нямецкая конніца Ізабель Верт стала першай спартсменкай, якая выйграла залатыя медалі на сямі Алімпійскіх гульнях. (3 жніўня)
- Іван Літвіновіч стаў першым у гісторыі скачкоў на батуце двукразовым алімпійскім чэмпіёнам. (2 жніўня)
- Цырымонія адкрыцця Летніх Алімпійскіх гульняў прайшла ў Парыжы. (26 ліпеня)
- Алімпійскі мужчынскі турнір па рэгбі-7 распачаўся на Стад дэ Франс у прыгарадзе Парыжа Сен-Дэні. (24 ліпеня)
- Футбольная зборная Аргенціны ў шаснаццаты раз выйграла Кубак Амерыкі. (14 ліпеня)
- На чэмпіянаце Еўропы па футболе перамогу атрымала зборная Іспаніі, абыграўшы ў фінале Англію з лікам 2:1. За ўсю гісторыю чэмпіянатаў Еўропы Іспанія перамагла ў чацвёрты раз. (14 ліпеня)
- Украінская лёгкаатлетка Яраслава Магучых усталявала сусветны рэкорд у скачках у вышыню сярод жанчын. (7 ліпеня)
- Каманда «Фларыда Пантэрз» упершыню выйграла Кубак Стэнлі[en]. (24 чэрвеня)
- Баскетбалісты «Бостан Селтыкс» сталі чемпіёнамі НБА ў рэкордны васямнаццаты раз. (17 чэрвеня)
- Чэмпіянат Еўропы па футболе стартаваў у Германіі. (14 чэрвеня)
- Польская тэнісістка Іга Свёнтак у трэці раз запар стала пераможцай Адкрытага чэмпіянату Францыі. (8 чэрвеня)
- У фінале чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у Чэхіі перамагла зборная гаспадароў. (26 мая)
- Завяршыла сезон польская футбольная Экстракляса, чэмпіёнам упершыню стала «Ягелонія» з Беластока. (25 мая)
- Гродзенскі «Нёман» выйграў матч за Кубак Беларусі па футболе. (25 мая)
- Баскетбольны клуб «Мінск» у шаснаццаты раз запар стаў чэмпіёнам Беларусі. (24 мая)
- У фінале Лігі Еўропы УЕФА італьянская «Аталанта» атрымала перамогу над «Баерам», перарваўшы рэкордную серыю нямецкага клуба без паражэнняў. (22 мая)
- «Манчэстэр Сіці» ў чацвёрты раз запар першынстваваў у футбольнай англійскай Прэм’ер-лізе. (19 мая)
- Украінец Аляксандр Усік стаў абсалютным чэмпіёнам свету па боксе ў цяжкай вазе сярод прафесіяналаў. (18 мая)
- Завяршыла сезон футбольная Бундэсліга Германіі, чэмпіёнам упершыню стаў леверкузенскі «Баер 04». (18 мая)
- Салігорскі «Шахцёр» у восьмы раз першынстваваў у чэмпіянаце Беларусі па валейболе. (18 мая)
- «Мінчанка» ў адзінаццаты раз выйграла чэмпіянат Беларусі па валейболе сярод жанчын. (18 мая)
- У Чэхіі стартаваў чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. (10 мая)
- Алімпійскі агонь для Гульняў 2024 прыбыў у Францыю. (9 мая)
- Англічанін Кайрэн Уілсан стаў пераможцам чэмпіянату свету па снукеры. (6 мая)
- «Мяшкоў Брэст» у шаснаццаты раз выйграў чэмпіянат Беларусі па гандболе. (27 красавіка)
- Міланскі «Інтэр» у дваццаты раз выйграў чэмпіянат Італіі па футболе. (22 красавіка)
- Алімпійскі агонь для Гульняў 2024 запалены ў грэчаскай Алімпіі. (16 красавіка)
- Літоўскі атлет Мікалас Алекна пабіў сусветны рэкорд у кіданні дыска, які трымаўся трыццаць восем гадоў. (14 красавіка)
- Форвард «Калгары Флэймз» Ягор Шаранговіч усталяваў новы рэкорд па выніковых балах сярод беларускіх хакеістаў за адзін сезон у НХЛ. (14 красавіка)
- Ліндсей Хардынг названа трэнерам года NBA G League, яна стала першай жанчынай, што атрымала гэтую ўзнагароду. (2 красавіка)
|