Партрэт Адама Ежы Чартарыйскага (Іосіф Аляшкевіч)
Партрэт Адама Ежы Чартарыйскага — прыжыццёвы партрэт палітычнага і культурнага дзеяча, мецэната Адама Ежы Чартарыйскага аўтарства Язэпа Аляшкевіча. Цяпер захоўваецца ў Нацыянальным музеі Літвы[1]. АпісаннеГэты партрэт з'яўляецца адным з ранніх вядомых твораў мастака[2][3]. У карціне А. Чартарыйскі прадстае ў акружэнні і трактоўцы, якія не пакідаюць сумненняў аб значнасці паказанай асобы[2]. Фонам служыць паўкружжа сцяны з нішамі і пілястрамі, уважліва ўпарадкаваныя складкі рассунутай заслоны. Як гэта і патрабавалася ў класіцыстычных партрэтах, прадметнае акружэнне зведзена да мінімуму[2]. Паказаны толькі стол з кнігай і чарнільніцай, крэсла, на якім ляжаць шпага і бікорн . Але кожны прадмет выразна ўказвае на грамадскае становішча мадэлі. Не выпадкова і адпаведная поза партрэтуемага: А. Е. Чартарыйскі прадстае ў рост, адна рука яго ляжыць на стале, другая — на поясе[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia