Партрэт Альбрэхта Станіслава Радзівіла
Партрэт Альбрэхта Станіслава Радзівіла, дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, аўтарства ананімнага мастака. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Параўнанне з творамі Петэра Данкерца дэ Рыя дазваляе прыпісаць партрэт з мінскай калекцыі мастакам яго кола[1]. ГісторыяПаходзіць з калекцыі Радзівілаў у Нясвіжы (№ 74; да 1941). Захоўваўся ў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР да 1941 года, фондах Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (з 1948), у Дзяржаўным музеі БССР (з 1957 да 1968 года)[1]. Рэстаўрыраваны ў Нясвіжы ў XIX стагоддзі[2], у Дзяржаўным Рускім музеі М. М. Маркавым у 1968—1975 гадах (Ленінград)[1]. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск)[1]. АпісаннеАльбрэхт Станіслаў апрануты ў французскі палацавы касцюм па іспанскай модзе (фр.: costume d'espagnole)[3]. Ён складаецца з кароткага чорнага каптана, які аблягае стан і па засцежцы да таліі аздоблены вузкай паскай белага шоўку, і кароткіх да каленяў штаноў, калашыны якіх заканчваюцца фестонамі[3]. На каптан апрануты кароткі шырокі плашч-накідка, паверх якога выпушчаны блакітны адкладны каўнер, абшыты белымі карункамі. Манжэтамі з блакітнага шоўку з карункамі аздоблены і рукавы каптана[3]. На нагах Альбрэхта Станіслава абуты чорныя тупаносыя боты з залатымі шпорамі і вялізнымі адваротамі, запоўненымі белымі карункамі[3]. Выстаўкі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia