Партугальская Гвінея
Партугальская Гвінея (парт.: Guiné Portuguesa) — партугальская калонія ў Афрыке, якая існавала ў канцы XIX — у пачатку XX стагоддзя. ГісторыяДоўгі час партугальская прысутнасць на заходнеафрыканскім узбярэжжы абмяжоўвалася ўзмоцненымі населенымі пунктамі Кашэу (заснаваны ў 1588 годзе) і Бісау (1687), якія з’яўляліся цэнтрамі гандлю рабамі; кіраўніцтва імі ажыццяўлялася ў межах калоніі Каба-Вердэ. У 1879 годзе партугальскія ўладанні на мацерыку былі вылучаныя ў асобную калонію «Партугальская Гвінея». Спачатку партугальцы кантралявалі толькі ўзбярэжжа. У пачатку XX стагоддзя, пры падтрымцы жыхароў, якія вызнавалі іслам, партугальцы пачалі кампанію супраць язычніцкіх плямёнаў, якія жылі ў глыбіні кантынента. Барацьба за кантроль над ўнутранымі раёнамі і аддаленымі архіпелагамі была працяглай: астравы Біжагош перайшлі пад поўны кантроль партугальскага ўрада толькі ў 1936 годзе. У 1951 годзе, калі партугальскі ўрад перабудаваў усю каланіяльную сістэму, калоніі (уключаючы партугальскую Гвінею) былі перайменаваны ў «заморскія правінцыі» (парт.: Províncias Ultramarinas). У 1956 годзе Амілкар Кабрал, заснаваўшы ПАІГК, пачаў барацьбу за незалежнасць краіны. У 1961 годзе ПАІГК перайшла ад палітычных формаў барацьбы за незалежнасць да ўзброеных. Да 1973 года ПАІГК кантралявала большую частку ўнутраных раёнаў краіны, а ўзбярэжжа заставалася пад партугальскім кантролем. 24 верасня 1973 у вёсцы Бое на паўднёвым усходзе краіны ПАІГК абвясціла стварэнне незалежнай Рэспублікі Гвінея-Бісау. Пасля рэвалюцыі ў Партугаліі новы ўрад метраполіі 10 верасня 1974 года прызнаў незалежнасць Гвінеі-Бісаў. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia