Партызанская брыгада М. М. Нікіціна

Партызанская брыгада М. М. Нікіціна
Гады існавання 1942
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 391 партызан (кастрычнік 1942)
Дыслакацыя Бягомльскі, Валожынскі, Дзяржынскі, Івянецкі, Рудзенскі, Уздзенскі, Ушацкі, Чэрвеньскі раёны
Войны Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры М. М. Нікіцін

Партызанская брыгада М. М. Нікіціна партызанская брыгада, створаная ў ліпені 1942 года на базе атрадаў М. М. Нікіціна, А. В. Балікевіча, Я. А. Прыданнікава і іншых. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бягомльскага, Валожынскага, Дзяржынскага, Івянецкага, Рудзенскага, Уздзенскага, Ушацкага, Чэрвеньскага раёнаў. У кастрычніку 1942 года ў брыгадзе быў 391 партызан і 6 атрадаў. У лістападзе брыгада выйшла ў савецкі тыл, дзе была расфарміравана.

Склад

  • 1-ы атрад;
  • 2-і атрад;
  • 3-і атрад;
  • 4-ы атрад;
  • 5-ы атрад;
  • 6-ы атрад.

Камандаванне

Камандзір

Камісар

  • А. М. Гваздзёў

Начальнікі штаба

  • Васільеў
  • Н. С. Панкратаў

Гісторыя

Баявыя аперацыі партызаны праводзілі на чыгунцы КойданаваМінск і на шашэйных дарогах. Падарвалі 3 эшалоны, 32 аўтамашыны, 12 мастоў, разграмілі 8 нямецкіх апорных пунктаў. Падчас карнай аперацыі «Рыга» (15—16 мая 1942 года) партызанскія атрады М. М. Нікіціна сустрэлі карнікаў ва ўрочышчы Воўчы Востраў (за 6 км на поўнач ад Шацка) і вымусілі адступіць[1]. 14 чэрвеня 1942 года атрад Нікіціна правёў бой у Александроўскім лесе. У жніўні 1942 года партызаны зрабілі рэйд у Налібоцкую пушчу, потым за лінію фронту. У верасні ўдзельнічалі ў нападзе на нямецкі гарнізон у Ушачах.

Зноскі

  1. «Рыга» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 545. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya