Партызанская брыгада імя І. В. Сталіна (Л. П. Зяленін, С. Х. Арзуманян)
Партызанская брыгада імя І. В. Сталіна — партызанская брыгада, створаная ў ліпені 1943 года, да сакавіка 1944 дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Жабінкаўскага, Кобрынскага, Брэсцкага, Дзівінскага, Маларыцкага раёнаў. СкладБрыгада была створана на базе атрадаў імя М. М. Чарнака (арганізаваны ў чэрвені 1941) і імя Варашылава. Адначасова былі арганізаваны новыя атрады імя Фрунзе і імя Жукава. У красавіку — маі 1944 года ў саставе брыгады дзейнічаў атрад М. І. Каліева, які быў уліты ў атрад імя М. М. Чарнака. Атрады імя Варашылава і імя Жукава, якія дзейнічалі ў складзе брыгады, у красавіку 1944 года былі перададзены для фарміравання партызанскай брыгады імя У. І. Леніна. КамандаваннеКамандзіры
Камісар
Начальнік штаба
ГісторыяПартызаны ў маі 1942 года разбілі гарнізон праціўніка ў вёсцы Велікарыта, захапілі турму адкуль вызвалілі зняволеных. У жніўні знішчылі 25 маёнткаў. У 1943 годзе ўдзельнічалі ў разгроме апорных пунктаў праціўніка ў Шацку (Валынская вобласць), райцэнтры Дамачава, наносілі ўдары па чыгуначным участкам Брэст — Ковель, Брэст — Уладава. У кастрычніку — лістападзе разбілі чыгуначную станцыю Дамачава. У студзені 1944 года зрабілі больш за 80 дыверсій на чыгуначных і шашэйных дарогах. Пасля выхаду ў савецкі тыл брыгада ўключана ў 160-ю стралковую дывізію, трымала абарону ў Любэшыўскім (Валынская вобласць) і Дзівінскім раёнах, прыкрывала пераправу цераз Прыпяць і правы фланг дывізіі каля вёскі Радастава. 22 сакавіка 1944 года брыгада (1063 партызаны; атрады імя Чарнака (да чэрвеня 1943 Старасельскі атрад, потым нададзена імя намесніка камандзіра атрада па разведцы М. М. Чарнака, які загінуў у баі), імя Фрунзе) паатрадна выйшла ў савецкі тыл. Атрады імя Чарнака і імя Фрунзе пасля выхаду ў савецкі тыл (сакавік 1944) рэарганізааны і ў маі зноў накіраваны ў тыл ворага. Другі раз злучыліся з Чырвонай Арміяй 21 ліпеня 1944 года. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia