Партызанская брыгада імя Г. К. Жукава (П. Я. Сырамаха)
Партызанская брыгада імя Г. К. Жукава — партызанская брыгада, створаная ў ліпені 1943 гада на базе атрадаў імя Кутузава (арганізаваны ў снежні 1942 года), імя Ракасоўскага (арганізаваны ў маі 1943 года), вылучаных Расонскай партызанскай брыгадай імя І. В. Сталіна. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Браслаўскага, Мёрскага, Дзісенскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (815 партызан, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Склад
КамандаваннеКамандзірыКамісары
ГісторыяУ час рэйду ў Вілейскую вобласць партызаны прайшлі з баямі больш за 200 км праз Полацкі, Ветрынскі, Дзісенскі, Мёрскі і Шаркаўшчынскі раёны. У ліпені — жніўні 1943 года разграмілі гарнізоны ў вёсках Курылавічы і Германавічы Шаркаўшчынскага раёна, вялі бой каля вёскі Шпакоўшчына Ветрынскага раёна. У жніўні група падрыўнікоў А. Іванава і Л. Загнетава на чыгуначным участку Шаркаўшчына — Друя разабрала 300 метраў чыгуначнага палатна, вывела са строю вузкакалейку Дукштас — Друя, якая не была адноўлена да канца акупацыі. Увосень 1943 і вясной 1944 гадоў вялі баі супраць карнікаў. У маі 1944 года разбілі абоз, захапілі многа зброі, боепрыпасаў і прадуктаў харчавання. 2 ліпеня разбілі гарнізон і вызвалілі вёску Опса, 9 ліпеня разам з Чырвонай Арміяй вызвалілі горад Браслаў, знішчалі асобныя групы немцаў. ПамяцьУ 1960 годзе ў вёсцы Замошша Браслаўскага раёна ў гонар брыгады была пастаўлена стэла. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia