Партызанская брыгада імя М. І. Кутузава (С. Т. Воранаў)

Партызанская брыгада імя М. І. Кутузава
Гады існавання 1942—1943
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 315 партызан (4.11.1943)
Дыслакацыя Гарадоцкі і Суражскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры С. Т. Воранаў

Партызанская брыгада імя М. І. Кутузавапартызанская брыгада, створаная ў верасні 1942 года на базе атрада С. Т. Воранава, сфарміраванага з ініцыятыўнай групы на чале з С. Т. Воранавым, вылучанай у маі 1942 з 1-й Беларускай партызанскай брыгады. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Гарадоцкага і Суражскага раёнаў. 4 лістапада 1943 года брыгада (315 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад

У сакавіку 1943 года пасля баёў з карнікамі 3-і атрад брыгады быў рассеяны, штаб брыгады і атрады 2-і і 5-ы (240 партызан) выйшлі ў савецкі тыл і былі расфарміраваны. У красавіку 1943 года камандаванне брыгады з групай партызан (80 чалавек) вярнуліся ў нямецкі тыл. 4-ы атрад брыгады ў маі 1943 года быў расфарміраваны. На дату злучэння з Чырвонай Арміяй ў склад брыгады ўваходзілі:

  • 1-ы атрад;
  • 2-і атрад (2-га складу);
  • 3-і атрад (2-га складу).

Камандаванне

Камандзір

Камісар

Начальнік штаба

  • М. І. Гапеенка

Гісторыя

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунцы ВіцебскНевель, шашэйных і грунтавых дарогах. Разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Прывальні (лістапад 1942), Стары і Новы Болецк, Лапушніца, Казырова (студзень 1943), Раманава (май 1943), Дубрава (верасень 1943) Гарадоцкага, у вёсцы Быкі (снежань 1942) Мехаўскага, Селязні і Лунькі (жнівень 1943) Суражскага раёнаў. У лютым — сакавіку і маі 1943 года вялі баі супраць карнікаў. У жніўні 1943 года падарвалі больш за 500 рэек.

Памяць

У 1979 годзе каля вёскі Дубрава Гарадоцкага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya