Партызанская брыгада імя ЦК КП(б)Б
Партызанская брыгада імя ЦК КП(б)Б — партызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года. Спачатку дзейнічала як 1-ы батальён, арганізаваны ў кастрычніку 1942 года з атрада імя Пархоменкі, які быў вылучаны брыгадай «За Савецкую Беларусь» (пазней імя Ракасоўскага) і асобных груп П. Ф. Рудава, М. З. Умінскага, А. І. Шаўчэнкі, якія прыбылі ў нямецкі тыл па заданню ЦК КП(б)Б. У чэрвені 1943 года атрад быў перайменаваны ў брыгаду. Дзейнічала та тэрыторыі Пліскага, Докшыцкага, Глыбоцкага, Астравецкага, Ушацкага раёнаў. 6 ліпеня 1944 года брыгада (338 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Склад
КамандаваннеКамандзіры
Камісары
Начальнік штаба
ГісторыяПартызаны брыгады разам з іншымі партызанскімі брыгадамі Вілейскай вобласці былі заходнім заслонам Полацка-Лепельскай партызанскай зоны. У кастрычніку — снежні 1942 года разграмілі валасную управу і падарвалі маслазавод у вёсцы Язна, на чыгуначных і шашэйных дарогах спалілі і падарвалі 32 масты, знішчылі каля 7 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. У маі 1943 года разбілі ганізон у Докшыцах. 3 жніўня 1943 года на чыгуначным участку Полацк — Маладзечна ўзарвалі больш за 250 рэек, спыніўшы рух на 7 сутак; у ноч на 20 чэрвеня 1944 года на ўчастку Вільнюс — Смаргонь падарвалі 300 рэек. У маі і верасні 1943, сакавіку 1944 гадоў вялі баі супраць карнікаў, прарывалі блакаду. Вялі баі каля вёсак Тумілавічы, Несцераўшчына, Дзедзіна. ПамяцьУ 1968 годзе ў г. п. Астравец у гонар брыгады была ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у 1967 годзе ў вёсцы Горнава 2 Докшыцкага раёна — мемарыяльная дошка, у 1969 годзе каля вёскі пастаўлена стэла. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia