Партызанскі полк (СССР, 1941—1944)Партызанскі полк — арганізацыйная форма савецкіх партызанскіх частак (1941—1944). Колькасны склад, узбраенне і схема камандавання партызанскага палка былі, у асноўным, такімі ж, як і ў партызанскай брыгады, з той розніцай, што полк арганізацыйна складаўся з батальёнаў, рот, узводаў і аддзяленняў. Полк меў штаб, 1 ці 2 дыверсійныя ўзводы, падраздзяленні забеспячэння. Артылерыя і станковыя кулямёты маглі зводзіцца ў асобную роту, або размяркоўваліся па ротах як чацвёртыя агнявыя ўзводы. Некаторыя палкі мелі шпіталі, аэрадромы або зоны прыёму грузаў з паветра. На тэрыторыі БССР[заўв 1] партызанскія палкі арганізоўваліся рэдка. У 1941—1944 гадах тут дзейнічалі 14 палкоў, з іх 3 асобна і 11 у складзе ваенна-аперацыйных груп. Пасля злучэння з Чырвонай Арміяй, Беларускі штаб партызанскага руху перакласіфікаваў свае партызанскія палкі ў брыгады. ЗаўвагіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia