Парыжскія пагадненні (1954)Парыжскія пагадненні (1954) — комплекс дакументаў па вайсковых, палітычных і інш. пытаннях, падпісаных у Парыжы 23 кастрычніка 1954 прадстаўнікамі ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі і ФРГ, а таксама — Італіі, Канады, Бельгіі, Нідэрландаў і Люксембурга (набылі моц 5 мая 1955). Асноўнымі з Парыжскіх пагадненняў з'яўляюцца:
Парыжскія пагадненні істотна паслабілі абмежаванні, што тычацца заходнегерманскага вайскова-прамысловага патэнцыялу, і легалізавалі ўзбраенне ФРГ; разам з тым ФРГ была забаронена вытворчасць ядзернага і іншых відаў зброі масавага знішчэння. Урад ФРГ быў абвешчана «адзіным прадстаўніком» усяго нямецкага народа ў міжнародных справах. ЗША, Вялікабрытанія і Францыя пацвердзілі захаванне сваіх праў, а таксама ўзброеных сіл у Заходнім Берліне. Супраць пагадненняў выступілі СССР, ГДР і іншыя сацыялістычныя дзяржавы.
|
Portal di Ensiklopedia Dunia