Парыжскі басейн

Парыжскі басейн (фр.: Bassin de Paris), Паўночна-Французская нізіна — узгорыстая раўніна ў паўночнай частцы Францыі, якая займае вялікую частку краіны. Вышыня прыкладна 100-150 м.

У цэнтры Парыжскага басейна размешчаны Парыж, адсюль раўніна паступова ўзвышаецца да Ардэнаў, Вагезаў, Цэнтральнага масіва і Армарыканскага ўзвышша.

Па Парыжскім басейне працякае мноства паўнаводных рэк, якія адносяцца ў асноўным да басейна Сены. На раўніне ўмераны марскі клімат, сярэдняя тэмпература ліпеня - 18 °, студзеня - 3 ° C, за год выпадае 500-700 мм ападкаў.

Панарама Парыжскага басейна
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya