Пасольства Швецыі ў БеларусіПасольства Швецыі ў Беларусі — дыпламатычная місія Швецыі ў сталіцы Беларусі Мінску. Гісторыя![]() З 2000 года працавала шведскае ганаровае консульства. У лістападзе 2003 года адкрыўся офіс аддзялення пасольства Швецыі ў Расіі. У лістападзе 2003 года, Швецыя пашырыла сваю прысутнасць у Мінску. Мэтай місіі было назіранне за сітуацыяй у Беларусі і павелічэнню кантактаў і супрацоўніцтва з беларускім грамадствам. Аддзяленне было ператворана ў пасольства і ўрачыста адкрыта 23 верасня 2008 г., калі пасол Стэфан Эрыксан перадаў свае даверчыя граматы прэзідэнту А. Р. Лукашэнка. Двухбаковыя адносіны пагоршыліся ў жніўні 2012 года, калі шведскі пасол не атрымаў акрэдытацыі і быў вымушаны пакінуць краіну пасля заяўлення, што ён меў занадта частыя кантакты з апазіцыяй. 30 жніўня 2012 года з-за пагаршэння ў шведска-беларускіх адносінах пасольства ў Мінску было зачынена, шведскія дыпламаты пакінулі Беларусь. Паслы Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia