Паспяванне пладоўПаспяванне пладоў — сукупнасць змен у пладах, у выніку якіх насенне ператвараецца ў парнавартасныя дыяспоры, а каляплоднік становіцца здольным выконваць функцыі па абароне і распаўсюджванню насення[1]. Ахоўныя ўласцівасці плодуПакуль насенне яшчэ не гатовае да распаўсюджвання, плод абараняе яго ад высыхання, механічных пашкоджанняў і іншых небяспек. Для тых раслін, насенне якіх распаўсюджваюцца, праходзячы праз страўнік жывел, характэрна ўтрыманне ў каляплодніку (перыкарпіі) недаспелых пладоў такіх рэчываў, якія з’яўляюцца для жывел нясмачнымі (напрыклад, з-за кіслага або звязальнага смаку), неядомымі ці нават атрутнымі. Пры паспяванні ж пладоў іх хімічны склад змяняецца і гэтыя ахоўныя ўласцівасці знікаюць[2]. Змены пладоў у працэсе паспяванняПасля таго, як у расліны адбываецца апладненне (альбо пачынаецца працэс апаміксісу — развіцця зародка без апладнення), завязь пачынае інтэнсіўна расці, унутры яе фармуецца і спее насенне. У працэсе паспявання пладоў з ім адбываюцца розныя змены[1]. Вылучаюць два асноўных перыяды развіцця плоду: ад апладнення яйкаклеткі да паспявання насення і заканчэння росту каляплодніка — і, другі перыяд, да поўнага паспявання каляплодніка[1]. Па сваёй працягласці перыяд паспявання пладоў можа быць кароткім (у большасці ягад) і доўгім (у цытрусавых, зімовых сартоў яблыкаў)[1]. У лімона, да прыкладу, звычайны тэрмін паспявання плоду — 9 месяцаў, пры гэтым плод можа знаходзіцца на дрэве да двух гадоў[3]. Марфалагічныя зменыЗмены, якія адбываюцца ўнутры завязі, суправаджаюцца ростам і зменамі каляплодніка. Маецца два асноўных тыпы змены каляплодніка: працэс зменаў прыводзіць да абязводжвання тканак (плод з такім тыпам змены каляплодніка называецца сухім) — ці каляплоднік разрастаецца (звычайна за кошт тканін завязі або кветаложы), што звязана з павелічэннем колькасці клетак, іх памерам і ўтварэннем міжклеткавых прастор (у гэтым выпадку плод называецца сакавітым)[1]. Біяхімічныя зменыДля працэсу паспявання характэрна зніжэнне ў пладах утрымання крухмалу, арганічных кіслот і дубільных рэчываў — і, адначасова, павелічэнне ўтрымання азоцістых злучэнняў і растваральных цукроў[1]. Яшчэ адно змяненне, характэрнае для многіх спеючых пладоў, — іх размякчэнне. Яно звязана са зменай суадносін і стану поліцукрыдаў, асабліва пектінавых рэчываў, у сценках клетак[1]. Склад пігментаў, якія ўваходзяць у склад паверхневых тканак плоду, а таксама яго мякаці і клеткавага соку, пры паспяванні плоду таксама мяняецца. У многіх раслін хларафіл тканак руйнуецца, у той час як антацыяны, караціноіды і іншыя пігменты сінтэзуюцца, у сувязі з чым афарбоўка паверхні плоду нярэдка змяняецца з зяленай на жоўтую, аранжавую або чырвоную[1]. У працэсе паспявання плоду ў яго тканках адбываецца сінтэз спіртоў, альдэгідаў, складаных эфіраў, тэрпенаў і іншых лятучых рэчываў, у выніку ён набывае ўласцівы яму водар[1]. Функцыянальныя зменыУ выніку паспявання пладоў каляплоднік звычайна прымае на сябе новыя функцыі — абароны пладоў, іх распаўсюджвання і інш[1] ДаспельваннеПрацэс давядзення знятых недаспелы[ пладоў у сховішчах, складах або спецыяльна абсталяваных камерах да стану спажывецкай спеласці называецца даспельваннем. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia