Паўднёва-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэт
Паўднёва-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: South Dakota State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Брукінгс у штаце Паўднёвая Дакота, ЗША. Агульная характарыстыкаГэта буйнейшы ўніверсітэт штата і самы стары пастаянна дзеючы ўніверсітэт у Паўднёвай Дакоце. Універсітэт быў заснаваны на тэрыторыі Дакота 21 лютага 1881 года як Дакоцкі сельскагаспадарчы каледж. Першы будынак кампуса пры фінансаванні заканадаўчага сходу тэрыторыі быў пабудаваны ў 1883 годзе, за шэсць гадоў да ўтварэння штата Паўднёвая Дакота. У канцы ХІХ і пачатку ХХ стагоддзяў былі прафінансаваны шматлікія пашырэнні кампуса. Назва была зменена ў 1904 годзе на Паўднёва-Дакоцкі дзяржаўны каледж сельскай гаспадаркі і механічных мастацтваў. У 1964 годзе назва была зменена на Паўднёва-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Змене назвы ў значнай ступені спрыяла асацыяцыя выпускнікоў вучэльні. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia