Паўднёва-Мэнскі ўніверсітэт
Паўднёва-Мэнскі ўніверсітэт (англ.: University of Southern Maine) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, кампусы якога месцяцца ў гарадах Горхем, Портленд і Льюістан у штаце Мэн, ЗША. Заснаваны ў выглядзе двух асобных дзяржаўных устаноў адукацыі. Установы адукацыі, пазней вядомыя як Горхемскі дзяржаўны каледж і Мэнскі дзяржаўны ўніверсітэт у Портлендзе, былі аб’яднаны ў 1970 годзе, каб дапамагчы ўпарадкаваць сістэму дзяржаўных універсітэтаў у штаце, і ў канчатковым выніку пашырыліся шляхам дадання яшчэ і кампуса ў Льюістане ў 1988 годзе. Кампус у Портлендзе з’яўляецца сядзібай для школы дзяржаўнай службы, даследчага інстытута біялагічных навук, інстытута бесперапыннага навучання і бібліятэкі, а таксама школы бізнесу. Кампус у Горхеме, больш арыентаваны на пражыванне студэнтаў, з’яўляецца сядзібай для школы адукацыі і чалавечага развіцця і школы музыкі. Гл. таксамаКрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia