Паўднёвыя могілкі (Манчэстэр)
Паўднёвыя могілкі, або Саўтэрн (англ.: Southern Cemetery) — вялікія муніцыпальныя могілкі ў раёне Чорлтан-кам-Харды горада Манчэстэр (Англія), размешчаныя за 6 км на поўдзень ад цэнтра горада . Былі адкрытыя ў 1879 г., з’яўляецца ўласнасцю і кіруюцца гарадскім саветам Манчэстэра . Гэта найбуйнейшыя муніцыпальныя могілкі ў Вялікабрытаніі і другія па велічыні ў Еўропе[2]. Вядомыя асобы, пахаваныя на могілкахБеларускія дзеячыВыразных нацыянальных секцый на могілках няма, але большасць (прынамсі 11 з 13 выяўленых на Паўднёвых могілках) беларускіх магіл знаходзіцца ў адным сектары. З 17 пахаваных на могільніку беларусаў толькі пяць жанчын, i ўсе яны народжаныя паміж 1916 i 1926 гадамі. Храналогія мужчынскіх пахаванняў крыху шырэйшая і пачынаецца ад 1909 года, але заканчваецца таксама 1926 годам. 8 магіл адзіночных, парныя ж прадстаўленыя не толькі традыцыйнымі пахаваннямі мужа й жонкі, але і нечаканым варыянтам двух мужчын з рознымі прозвішчамі: так, Кастусь Варэнік спачывае разам з Кастусём Вашчылкам. На 9 беларускіх помніках прысутнічай шасціканцовы еўфрасіннеўскі крыж, праўда, беларуская мова прысутнічае толькі ў пяці эпітафіях i толькі побач з англійскай. Сярод пахаваных на могілках знаходзяцца беларусы, што былі ўдзельнікамі арганізацый-апанентаў: дзеячы прабэнээраўскага Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі (ЗБВБ), а таксама сябры прабэцээраўскага Беларускага вызвольнага руху (БВР)[3].
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia