Паўднёвы ўніверсітэт у Новым Арлеане
Паўднёвы ўніверсітэт у Новым Арлеане (англ.: Southern University at New Orleans) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Новы Арлеан у штаце Луізіяна. Агульная характарыстыкаВучэльня з'яўляецца часткай сісітэмы Паўднёвага ўніверсітэта. Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна пераважную большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы. Паўднёвы універсітэт быў заснаваны ў Новым Арлеане яшчэ ў 1880 годзе і пераехаў з горада ў 1914 годзе з-за матэрыяльна-тэхнічных праблем, а таксама ціску з боку "белых". Затым вучэльня была зноў заснавана як філіял Паўднёвага ўніверсітэта пазачарговай сесіяй заканадаўчага сходу штата 4 верасня 1956 года. 21 верасня 1959 года вучэльня адчыніла свае дзверы на тэрыторыі кампуса плошчай 17 акраў, размешчанага ў Пончартрэйн-Парк — раёне горада, заселеным у асноўным афраамерыканцамі. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia