Паўнамоцнае прадстаўніцтва БССР пры СНК РСФСР
Паўнамоцнае прадстаўніцтва Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі пры Савеце Народных Камісараў Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі (паўпрадства БССР пры СНК РСФСР) — дзяржаўны дыпламатычны орган, які ўваходзіў у сістэму выканаўчай улады і ажыццяўляў сваю дзейнасць пад кіраўніцтвам Савета Народных Камісараў БССР. СтварэннеПастановай Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР ад 21 сакавіка 1921 г. было прынята Палажэнне аб паўнамоцным прадстаўніцтва БССР пры РСФСР. 24 сакавіка 1921 года ў Маскве было адкрыта паўнамоцнае прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе РСФСР, створанае на аснове Дамовы аб ваенным і гаспадарчым саюзе. Прадстаўніцтву ставілася ў абавязак абараняць інтарэсы рэспублікі на ўсіх узроўнях і ва ўсіх цэнтральных органах. Мэтай Прадстаўніцтва была каардынацыя дзейнасці і абагульненне практычнай работы органаў і ўстаноў абедзвюх рэспублік. Паўнамоцнае Прадстаўніцтва падпарадкоўвалася Народнаму камісарыяту замежных спраў БССР, уваходзіла ў склад дыпламатычнага корпуса РСФСР і карысталася дыпламатычным імунітэтам і прывілеямі, падтрымлівала афіцыйныя кантакты з НКЗС РСФСР) і дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі іншых краін, акрэдытаваных у Маскве. З 22 жніўня 1921 года кіраўніком НКЗС БССР становіцца А.Чарвякоў, які стаў ажыццяўляць агульнае кіраўніцтва дзейнасцю Паўнамоцнага прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе РСФСР. Склад
Асноўныя напрамкі дзейнасці ў 1921—1924 гадах
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia