Анексія Паўднёвай Дабруджы Румыніяй 1913. Перадача яе Балгарыі паводле Краёўскіх пагадненняў у 1940 годзе
Паўночная Дабруджа (рум.: Dobrogea de Nord) — вобласць на паўднёвым усходзе сучаснай рэспублікі Румынія.
Геаграфія
Уяўляе сабой паўночную частку гісторыка-геаграфічнага рэгіёна Дабруджа. Плошча — 15,500 км², насельніцтва складае каля аднаго мільёна чалавек. Паўночная Дабруджа ўключае паветы (жудзецы) Канстанца і Тулча. Галоўныя гарады — Канстанца, Тулча, Меджыдзія (Medgidia) і Мангалія (Mangalia). Балгарская частка ўключае Добрыцкую і часткі абласцей Сілістранскай і Варненскай абласцей. Галоўныя гарады — Добрыч і Сілістра.
Гісторыя
У пачатку XX стагоддзя Дабруджа, у тым ліку Паўночная, мела вельмі пярэсты нацыянальны склад. Паўночная Дабруджа размешчана паміж ніжнім Дунаем і Чорным морам і ўключае дэльту Дуная і румынскае ўзбярэжжа Чорнага мора (балгарская частка Дабруджы ўключае самую паўночную частку балгарскага ўзбярэжжа Чорнага мора). На гербе Румыніі Дабруджа прадстаўлена ў выглядзе дэльфіна. У наш час Румыніі належыць Паўночная Дабруджа, доўгія памежныя спрэчкі з Балгарыяй завяршыліся ў 1947 г., абмен тытульнымі нацыянальнымі меншасцямі адбыўся ў 1940 г.
↑ абG. Dănescu, Dobrogea (La Dobroudja). Étude de Géographie physique et ethnographique
↑Roman, I. N. (1919). "La population de la Dobrogea. D'apres le recensement du 1er janvier 1913". In Demetrescu, A (рэд.). La Dobrogea Roumaine. Études et documents(фр.). Bucarest. OCLC80634772.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка)
↑Calculated from results of the 1930 census per county, taken from Mănuilă, Sabin (1939). La Population de la Dobroudja(фр.). Bucarest: Institut Central de Statistique. OCLC1983592.