Паўночная Ютландыя (востраў)
Паўночная Ютландыя (Венсюсель-Цю; дацк.: Nørrejyske Ø [Нёрайюске Э], літар. «Паўночна-юцкі востраў», або дацк.: Vendsyssel-Thy) — востраў на поўначы Даніі. Плошча — 4685 км², гэта другі (калі не ўлічваць Грэнландыю і Дыска) па тэрыторыі востраў краіны пасля Зеландыі. На востраве пражывае 306 373 чалавека (2003). Да 1825 года востраў быў звязаны з паўвостравам Ютландыя пясчаным перашыйкам, але штормы і паводкі размылі яго, ператварыўшы Лім-фіёрд у сістэму праліваў. Традыцыйна ж ён разглядаецца як частка Ютландыі. З поўначы востраў абмываецца водамі праліва Скагерак. На тэрыторыі камуны Фрэдэрыксхаўн размешчаны самы паўночны пункт Даніі. Найбуйнейшыя населеныя пункты — гарады Тыстэд, Нёрэсунбю (Nørresundby), Бронерслеў (Brønderslev), Ёрынг, Фрэдэрыксхаўн. Адміністрацыйна востраў уваходзіць у вобласць Паўночная Ютландыя. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia