Паўночная брама Брэсцкай крэпасці
Паўночная брама — брама Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці. ![]() Аляксандраўская брама (праезд) была пабудавана ў 1834—1837 гадах у паўночнай частцы Кобрынскага ўмацавання, звязваючы крэпасць з горадам, а таксама з дарагой, што вяла ў Беласток. На вонкавай сцяне брамы размешчаны байніцы з кожнага боку ад праезду, першапачаткова іх было па тры, але ў пасляваенны час дзве байніцы былі закладзены па невядомай прычыне. Абапал праезду знаходзяцца дзве казематаваныя галерэі (кардэгардыі), якія злучаюць унутраную частку крапасной агароджы з ровам курціны і капанірам другога фронту, які быў пабудаваны ў перыяд мадэрнізацыі крэпасці ў 1867 годзе. ![]() У 1873—1878 гадах з унутранага боку крапасной агароджы, што прылягала да брамы, была пабудавана казематаваная казарма на 12 казематаў. У ёй размяшчаліся жылыя казематы, якія ацяпляліся, 2 прыбіральні, 2 казематаваныя калідоры — сувязь з чыгуннымі лесвіцамі (не захаваліся) і 2 казематаванымі люкамі, для выхаду гарнізона на валганг і вядзення баявых дзеянняў. У гэтай казарме ў перыяд Расійскай Імперыі размяшчалася варта і гаўпвахта. Разліковая ўмяшчальнасць казармы — да 253 чалавек. Першапачаткова брама называлася Аляксандраўскай, у гонар цэсарэвіча Аляксандра, сына расійскага імператара Мікалая I. У час кайзераўскай акупацыі — Паўночнай брамай. У перыяд міжваеннай Польшчы яе перайменавалі ў Брэсцкую. З 1939 года брама стала зноў называцца Паўночнай, па кірунку свету. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia