Паўночна-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэт
Паўночна-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: North Dakota State University), поўная афіцыйная назва Паўночна-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэт сельскай гаспадаркі і прыкладных навук (англ.: North Dakota State University of Agriculture and Applied Sciences) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Фарга ў штаце Паўночная Дакота, ЗША. Агульная характарыстыкаУніверсітэт першапачаткова быў заснаваны як сельскагаспадарчы каледж у 1890 годзе. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Вучэльня сёння з'яўляецца часткай універсітэцкай сістэмы штата. Універсітэт таксама кіруе цэнтрамі сельскагаспадарчых даследаванняў, размешчанымі па ўсім штаце на 74,82 км2 зямлі). У 2015 годзе эканамічны ўплыў універсітэта на штат і рэгіён ацэньваўся ў 1,3 мільярда долараў у год. Станам на 2022 год ён таксама быў шостым па велічыні працадаўцам у штаце. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia