Паўночна-Дакоцкі ўніверсітэт
Паўночна-Дакоцкі ўніверсітэт (англ.: University of North Dakota) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Гранд-Форкс у штаце Паўночная Дакота, ЗША. Агульная характарыстыкаЁн быў заснаваны сходам тэрыторыі Дакота ў 1883 годзе, за шэсць гадоў да ўтварэння штата Паўночная Дакота. Ва ўніверсітэце ёсць адзіныя ў штаце школы права і медыцыны. Школа аэракасмічных навук была першай у ЗША, якая прапанавала вышэйшую адукацыю ў галіне кіравання беспілотнымі лятальнымі сістэмамі. Некалькі нацыянальных навукова-даследчых інстытутаў знаходзяцца на тэрыторыі кампуса універсітэта, уключаючы Даследчы цэнтр энергетыкі і навакольнага асяроддзя, Школу медыцыны і навук пра здароўе і Даследчы цэнтр харчавання чалавека Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia