Паўночна-Каралінскі ўніверсітэт у Грынсбара
Паўночна-Каралінскі ўніверсітэт у Грынсбара (англ.: University of North Carolina at Greensboro) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Грынсбара ў штаце Паўночная Караліна. Агульная характарыстыкаУніверсітэт прапануе больш за 100 праграм бакалаўрыяту, 61 праграму магістратуры і 26 доктарскіх праграм. Ён таксама з'яўляецца сядзібай мастацкага музея, які змяшчае адну з буйнейшых у ЗША калекцый сучаснага амерыканскага мастацтва. Вучэльня была створана як жаночы каледж 18 лютага 1891 года як дзяржаўная нармальная і індустрыяльная школа, якая адкрылася 5 кастрычніка 1892 года. Школа забяспечвала навучанне бізнэсу, бытавым навукам і педагогіцы. Першая група студэнтаў налічвала 223 асобы, а штат выкладчыкаў — 15 асоб у першы навучальны год. Гэта першая і адзіная дзяржаўная ўстанова адукацыі ў штаце, заснаваная з мэтай навучання жанчын. У 1949 годзе яна стала буйнейшай жаночай навучальнай установай у ЗША. Структура
Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia