Паўночна-Усходні федэральны ўніверсітэт
Паўночна-Усходні федэральны ўніверсітэт імя М. К. Амосава (ПУФУ) (раней «Якуцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. К. Амосава») — адзін з 10 федэральных універсітэтаў Расіі; найбуйнейшая ВНУ ў Рэспубліцы Саха (Якуція). ГісторыяДарэвалюцыйны перыяд у гісторыі Якуціі, як і ў цэлым у Расійскай Імперыі, характарызаваўся нізкім роўнем адукаванасці насельніцтва. Так, у 1907 годзе ў «Якуцкай газеце» пісалі, што толькі адзін якут мае вышэйшую адукацыю. І ўсё ж, важнасць вышэйшай адукацыі абмяркоўвалася ў якуцкім грамадстве. Першым пра патрэбу адкрыцця навучальнай установы ў Якуцку для падрыхтоўкі кадраў з мясцовага насельніцтва пісаў кіраўнік Барагонскага ўлуса Аляксей Аржакаў (Сэhэн Аржаков). 18 верасня 1789 г. ён асабіста ўпрадставіў імператрыцы Кацярыне II свой «План пра якутаў са сведчаннем казённай карысці і выгадных палажэнняў для іх»[2]. У «Плане» Аляксея Аржакова, у прыватнасці, гаварылася, што трэба заснаваць у г. Якуцку «вучылішча для якуцкага народа, якіх навучаць расійскай грамаце і іншым навукам… каб гэтыя надалей былі прыдатныя на службу грамадскую і дзяржаўную і да асветы сародзічаў сваіх»[3]. Шмат аспектная праграма «культывацыі» якуцкага асветніка А. Е. Кулакоўскага — Ексекюляха Аляксея, выкладзеная ў працы «Якуцкай інтэлігенцыі», меркавала, сярод іншага, стварэнне сістэмы прафесійнай адукацыі[4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia