Паўстанне Муканы

Паўстанне Муканы, рух «людзей у белых вопратках» — паўстанне ў Сярэдняй Азіі супраць улады Арабскага халіфата на чале з Муканам (араб. «закрыты пакрывалам», Хашым Ібн Хакім) у 770—780 гады. Мукана прапаведаваў вучэнне, у аснове якога ляжалі ідэі маздакізму. Галоўныя цэнтры паўстання Муканы знаходзіліся ў Маверанахры: паселішча Наршах (каля Бухары), Самарканд і горная вобласць Санам. У 776—783 гадах арабы захапілі гэтыя цэнтры, а каля 783—785 гадоў канчаткова задушылі паўстанне.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya