Пелагея Якаўлеўна Папкоўская
Пелагея Якаўлеўна Папкоўская (нар. 4 студзеня 1951, с. Панфілаўка, Панфілаўскі раён, Чуйская вобласць, Кіргізская ССР) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне бухгалтарскага ўліку і статыстыкі. Доктар эканамічных навук (2001), прафесар (2003). БіяграфіяСкончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Бухгалтарскі ўлік», 1971; аспірантура, 1978). Працавала ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі (1972—1985, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1985, улікова-эканамічны факультэт, кафедра бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту ў АПК і транспарце, прафесар, у 2005—2012 — загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: бухгалтарскі ўлік і кантроль. УзнагародыМедаль «За працоўныя заслугі» (2008), званне «Заслуженный работник образования Республики Беларусь» (2014). Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia