Пелапанес (акруга)
Пелапанес (грэч. Περιφέρεια Πελοποννήσου) — адміністрацыйная вобласць (перыферыя) на поўдні рэспублікі Грэцыя. Правінцыя займае большую частку паўвостравы Пелапанес, за выключэннем паўночна-заходніх рэгіёнаў Ахея і Эліды, якія належаць перыферыі Заходняя Грэцыя. На поўначы мяжуе з перыферыяй Заходняя Грэцыя, на паўночным усходзе — з Атыкай. Плошча правінцыі складае 15 490 км². АдміністрацыяПерыферыя была створана ў 1987 годзе падчас адміністрацыйнай рэформы. З 2010 года паводле закону Калікратыса, яе правы і паўнамоцтвы былі перагледжаны і пашыраны. Разам з перыферыямі Заходняй Грэцыі і Іанічных астравоў, яна падпарадкоўваецца Дэцэнтралізаванай адміністрацыі Пелапанес, Заходняй Грэцыі і Іанічных астравоў, размешчанай у Патрах. Адміністрацыйны цэнтр перыферыі знаходзіцца ў Трыпалі. Адміністрацыйная вобласць падзелена на пяць адміністрацыйных адзінак (номаў, да 2010 года — прэфектуры): Аркадыя, Аргаліда, Карынфія, Лаконія і Месінія, які ў сваю чаргу падзелены на 26 муніцыпалітэтаў. З 1 студзеня 2011 года губернатарам перыферыі з'яўляецца Петрас Татуліс, які быў выбраны ў лістападзе 2010 года на выбарах у мясцовыя органы кіравання ад Усегрэчаскага сацыялістычнага руху. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia