Пенка Асенава Кынева

Пенка Асенава Кынева
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 верасня 1942(1942-09-15) (82 гады) ці 1942[1]
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца

Пенка Асенава Кы́нева (балг.: Пенка Асенова Кънева; нар. 15 верасня 1942, с. Дзімча  (руск.), Велікатырнаўская воблаць, Балгарыя) — балгарская перакладчыца. Скончыла ў 1965 годзе Кіеўскі ўніверсітэт.

Пераклады

На балгарскую мову пераклала творы І. Мележа «Подых навальніцы» (1974), В. Быкава «Яго батальён» (1977) і «Пайсці і не вярнуцца» (1980), К. Чорнага «Млечны шлях», У. Караткевіча «Лісце каштанаў» (абодва 1978), «Чорны замак Альшанскі» (1983), апавяданне «Залаты бог» для яго аднатомніка «Паром на бурнай рацэ» (1982), І. Навуменкі «Развітанне ў Кавальцах», Б. Сачанкі «Аксана» (абодва 1978), В. Казько «Высакосны год» і «Цвіце на Палессі груша» (1980), апавяданні Я. Брыля і А. Марціновіча для анталогіі «Пад пошум дубоў» (1981), М. Стральцова, Чорнага і інш. кнігі А. Адамовіча, Брыля і У. Калесніка «Я — з вогненнай вёскі…» (1980).

Зноскі

  1. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 17 жніўня 2024.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya