Перламутраўка Фрыга
Перламутраўка фрыга (Boloria frigga ці Clossiana frigga) — насякомае атраду лускакрылыя (Lepidoptera), сямейства німфаліды (Nymphalidae). АпісаннеРазмах крылаў 34-37 мм. Асноўны тон афарбоўкі чырванавата-вохрысты. На крылах невялікія круглыя чорныя плямы, уздоўж краю крылаў і ў прыкаранёвай частцы ломаныя лініі, цёмныя ўчасткі. Знізу пярэднія крылы святлейшыя, заднія крылы чырвона-карычневыя ў прыкаранёвай частцы, з ломанай перавяззю з белых і жоўтых плям пасярэдзіне. На вонкавай частцы крылаў шырокая вохрыстая перавязь з ружавата-фіялетавым адлівам і радам слабавыражаных плям у вочкі. АрэалТундра і тайга Еўразіі і Амерыкі, горы Алтая і Тарбагатая, Прыамур'е. У Беларусі выяўлены толькі на балотным масіве паблізу в.Блужа ў Пухавіцкім раёне. Асаблівасці біялогііВід аселы. За год дае 1 пакаленне. Матылі лётаюць нядоўга — з другой паловы траўня да пачатку чэрвеня. Вусені кормяцца на марошцы і, напэўна, на іншых відах балотнай расліннасці. Зімуюць вусені. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia