Перламутраўка балотная
Перламутраўка балотная (Boloria aquilonaris) — матыль сямейства німфалід. Прадстаўнік барэамантаннага роду, пашыранага пераважна ў таежнай зоне. АпісаннеРазмах крылаў 32-36 мм. Крылы вохрыста-чырвоныя, зверху з малюнкам з круглых чорных плям і палосак, у прыкаранёвай частцы цёмныя. Спод задніх крылаў вохрысты, пакрыты перавязямі з асобных белых або жоўтых плям. Па краі крыла светлыя жаўтаватыя або белыя лункі.
ПашырэннеПашырэнне: лясная зона (паўночная частка) ад Цэнтральнай Еўропы да Прыамур’я і Прымор’я. На тэрыторыі Беларусі лакальна сустракаецца па ўсёй тэрыторыі. Месцы пражывання: вярховыя і зрэдку пераходныя балоты, забалочаныя сасновыя лясы. Асаблівасці біялогііЗа год дае 1 пакаленне. Лёт матылёў у чэрвені-ліпені. Кармавыя расліны вусеняў — журавіны і некаторыя фіялкі Гады з высокай колькасцю чаргуюцца з перыядамі, калі від рэдкі і больш лакальны ў месцах пражывання. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia