Перманентная рэвалюцыяТэорыя перманентнай рэвалюцыі (з лац.permaneo - працягваюся, застаюся) - палітычная тэорыя аб развіцці рэвалюцыйнага патэнцыялу і працэсу ва ўсіх краінах свету. Тэорыя першапачаткова была прапанавана і ў далейшым распрацавана Львом Троцкім у сваім творы "Перманентная Рэвалюцыя", таксама бельгійскім трацкістам Эрнэстам Мандэлем і іншымі марксісцкімі тэарэтыкамі Перманентная рэвалюцыя ў разуменні асноваскладальнікаў марксізмуІдэя перманентнай рэвалюцыі была складзена яшчэ Карлам Марксам і Фрыдрыхам Энгельсам у 1840-х гадах у іх творы "Маніфэст камуністычнай партыі" . У іх разуменні яны лічылі,што пры ажыцяўленні буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі у перадавых капіталістычных краінах , у якіх паспелі перадумовы для сацыялістычнага настрою, пралетарыят не спыніцца на выкананні выключна дэмакратычных задачаў. Пры гэтым, што буржуазія паспрабуе хутчэй завяршыць рэвалюцыю, пралетарыят павінен "зрабіць рэвалюцыю беспрыпыннай да таго часу,як усе больш-менш усе заможныя класы ня будуць ухіленыя ад панавання, пакуль пралетарыят не захопіць дзяржаўнай улады" Але да канцоў 50-х - пачатку 60-х гадоў Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс часткова пераглядзелі свае вынікі, зробленыя на аснове вопыту Рэвалюцый 1848 г. Яны, у прыватнасці адмовіліся ад ідэі перманентнай рэвалюцыі Крытыка перманентнай рэвалюцыі ў партыі РКП(Б)Супраць прапанованай Львом Троцкім тэорыі перманентнай рэвалюцыі выступаў Мікалай Бухарын,занімаўшы ў 1910-х гадах ультра-левую пазіцыю паводле якой Савецкая Расія павінна была штучна стымуляваць рэвалюцыйныя паўстанні ў буржузаных краінах, інакш бы савецкую ўладу ў Расіі "перакулілі б".
Казаў Леў Троцкі. Таксама Троцкі, пачаўшы актыўна крытыкаваць бухарынскае бачанне перманентнай рэвалюцыі, пазней уклаў больш канструктыўную крытыку яго тэорыі бухарынскай трактоўцы:
Стаўленне Льва Троцкага да экспарту рэвалюцыіТроцкі ў той жа час сцвярджаў, што пралетарыят адной краіны, дзе ён атрымаў перамогу, цалкам можа трымаць хватку пэўны час і таму "стымуляваць" рэвалюцыйныя сітуацыі або экспартаваць рэвалюцыю не мае сэнсу і нават акажацца згубным для рэвалюцыйнага руху. Адначасова з гэтым ён падкрэсліваў, што ў шырэйшым гістарычным кантэксце працоўны клас адной асобна ўзятай краіны, застаўшыся ў ізаляцыі (г.зн. без міжнароднай падтрымцы ў выглядзе з'яўлення новых працоўных дзяржаў), не зможа доўга працягнуць у капіталістычным асяроддзі. Тлумачыў ён гэта двума фактарамі: па-першае, верагодная інтэрвенцыя імперыялістаў у працоўную дзяржаву для заваёвы новых рынкаў збыту, прасторы для экспарту капіталу і нейтралізацыі "Чырвонай пагрозы". Па-другое, тым, што савецкая нацыянальная гаспадарка будзе ў залежнасці, у любым выпадку, ад сусветнай эканомікі (сусветны падзел працы), і калі капіталісты не задушаць працоўную дзяржаву зброяй, то "задушаць", да прыкладу, таннымі таварамі. Таксама Леў Троцкі заяўляў:
|
Portal di Ensiklopedia Dunia