Перніла Андэрсан
Перніла Марыя Тэрэза Андэрсан Дрэген (шведск.: Pernilla Maria Theresa Andersson Dregen; нар. 10 снежня 1974, Стакгольм) — шведская спявачка, прадзюсар, музыкант і аўтар песень. Трэнер па вакале ў тэлевізійнай праграме «Сапраўдны талент»[1]. БіяграфіяАндэрсан скончыла Каралеўскую вышэйшую музычную школу ў Стакгольме са ступенню магістра. Пасля вучылася ў акадэміі балета ў Гётэбаргу. З 1999 года выпусціла 10 сольных альбомаў. Пернілу намінавалі на прэмію Грэмі з яе англамоўным альбомам «Ashbury, the Apple»[2]. Андэрсан займаецца пытаннем захавання навакольнага асяроддзя Балтыйскага мора, таму яна ахвяравала частку прыбытку ад выпуску альбома «Give a damn in the water» на дабрачыннасць па выратаванні рыбы. У 2011 годзе спявачка ўдзельнічала ў конкурсе песні Melodifestivalen[3]. У 2016 яна таксама ўдзельнічала ў гэтым конкурсе з песняй «Нeart Of Gold». Перніла таксама займаецца сацыяльнымі пытаннямі, якія звязаны з гендарнай роўнасцю і гендарнай справядлівасцю, і з'яўляецца настаўнікам для маладых дзяўчат, якія хочуць трапіць у музычную індустрыю. Дыскаграфія[1]
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia