Перфастужка (носьбіт інфармацыі)![]() Перфастужка (перфараваная стужка) — састарэлы носьбіт інфармацыі ў выглядзе папяровай, нітрацэлюлознай альбо ацэтылцэлюлознай стужкі з адтулінамі. Першыя перфастужкі ўжываліся з сярэдзіны XIX стагоддзя ў тэлеграфіі, адтуліны ў іх змяшчаліся ў 5 шэрагаў, для перадачы інфармацыі выкарыстоўваўся код Бадо. У сярэдзіне стужкі змяшчаецца дарожка з меншай перфарацыяй, так званая «транспартная дарожка». Яна патрэбна для перасоўвання стужкі з дапамогай зубчатага кола. Дзякуючы простым прыладам уводу-вываду перфастужка атрымала распаўсюджванне ў камп’ютарнай тэхніцы. Пазнейшыя камп’ютарныя перфастужкі мелі шырыню 7 ці 8 шэрагаў і выкарыстоўвалі для запісу кадзіроўку ASCII. Існавалі стужкі і з іншай колькасцю шэрагаў (нават з 2 шэрагамі). Выкарыстоўваліся ў мінікамп'ютарах для ўводу-вываду інфармацыі і для кіравання станкамі з ЛПК да сярэдзіны 1980-х гадоў. Былі выціснуты магнітнымі носьбітамі інфармацыі. /\/\/\/\/| | . | | . | | o o .ooo| W | oo o. o| i | oo o. oo| k | oo o. o| i | ooo . | p | oo .o o| e | oo .o | d | oo o. o| i | oo . o| a | o.o o| Carriage Return | o. o | Line Feed | . | | . | |/\/\/\/\/ Перфастужка з запісаным кодам ASCII словам «Wikipedia» Недахопам папяровых, найбольш масавых, перфастужак у параўнанні з перфакарткамі была малая механічная трываласць стужкі і немагчымасць «рэдагавання ўручную» тэкставых файлаў (даданнем ці заменай перфакартак у калодзе). У параўнанні з магнітнымі стужкамі асноўным недахопам была малая хуткасць чытання / запісу. Былі спробы выкарыстоўваць стужкі з пластыкаў, такіх як лаўсан, але гэта патрабавала спецыяльнага абсталявання для запісу. Максімальная хуткасць запісу — да 80—150 байт/с, максімальная хуткасць чытання — да 1500 байт/с. Спосаб запісу — механічны, спосаб чытання — аптычны. Падчас запісу папяровыя кружкі ад прабітых адтулін трапляюць у здымны кантэйнер. Цікавыя факты
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia