Першая квадра![]() ![]() Першая квадра або першая чвэрць (народная назва — сход[1]) — фаза Месяца, пры якой асветлена роўна палова бачнай яе часткі, прычым, у адрозненне ад апошняй квадры, доля асветленай часткі ў гэты момант павялічваецца (гэта значыць Месяц рухаецца ад маладзіка да поўніка). У гэтай фазе Месяц знаходзіцца ва ўсходняй квадратуры, г. зн. вуглавая адлегласць Месяца ад Сонца роўная 90°. Пры гэтым Месяц знаходзіцца на ўсход ад Сонца, і асветлена заходняя частка бачнага боку Месяца. Паблізу экватара Зямлі Месяц у першай квадры ўзыходзіць прыкладна апоўдні, а заходзіць прыкладна апоўначы; ў іншых частках зямнога шара моманты усходу і заходу Месяца залежаць ад пары года, але ва ўсіх выпадках Месяц у першай квадры ўзыходзіць прыблізна праз 6 гадзін пасля ўзыходу Сонца і заходзіць прыкладна праз 6 гадзін пасля заходу Сонца; такім чынам, Месяц у першай квадры бачны вечарам і ў пачатку ночы[2]. Верхняя кульмінацыя Месяца ў першай квадры адбываецца каля 18 гадзін па мясцовым часе, ніжняя кульмінацыя — каля 6 гадзін раніцы. Месяц у першай квадры ўзыходзіць і заходзіць асветленым (заходнім) паўшар'ем наперад. Тэрмінатар для зямнога назіральніка ў час першай і апошняй квадры прадстаўляецца прамой лініяй, якая дыяметральна падзяляе дыск Месяца. Для назіральніка, які знаходзіцца ў Паўночным паўшар'і Зямлі, у першай квадры асветлена правая палова Месяца, а ў Паўднёвым — левая. Бачная зорная велічыня Месяца пры гэтым роўная -9m (гэта ярчэй, чым у апошняй квадры, бо ў заходняй палове Месяца менш мораў, чым ва ўсходняй, калі не ўлічваць рэфракцыю). Асветленасці, якую дае Месяц у першай квадры, ужо дастаткова, каб прадметы на Зямлі адкідвалі цені, але гэтыя цені невыразныя. У рымскім календары на дзень першай квадры Месяца першапачаткова прыпадалі Ноны дадзенага месяца (5 ці 7 дзень пасля календ). Амплітуды прыліваў і адліваў ў моманты першай і апошняй квадры мінімальная (квадратурныя прылівы), бо прыліўныя хвалі ад Месяца і Сонца ў гэты час знаходзяцца ў проціфазе. Падчас першай квадры Месяц рухаецца за Зямлёй ў арбітальным руху пары Зямля-Месяц па арбіце вакол Сонца, адстаючы прыкладна на 400 тыс. км (радыус месяцавай арбіты)[3]. У гэты час для назіральніка, які знаходзіцца на Месяцы, Зямля будзе бачна ў апошняй квадры, бо фазы планеты і спадарожніка заўсёды супрацьлеглыя (маладзік адпавядае «поўні» для Зямлі і г. д.)[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia